it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 05

Сёньня, 6 траўня, вынясуць прысуд Мікалаю Аўтуховічу.
І гэта страшна, калі ў краіне, дзе няма законаў, Канстытуцыі, справядлівага суду і праваахоўных органаў, пракурор (мяркуючы па прозьвішчы "Эльдар Сафараў" --шчыры беларус) патрабуе для чалавека 20 гадоў турмы ні за што.
Асноўнае абвінавачаньне -- услухайцеся -- што Аўтуховіч рыхтаваў забойства былога губэрнатара Гарадзенскай вобласьці Саўчанкі седзячы ў турме. Уяўляеце, якія ў Беларусі ліберальныя турмы: можна сядзець за кратамі і рыхтаваць замах на губэрнатара.
І гэта няважна, што сам губэрнатар сказаў на судзе, што ня мае прэтэнзыяў да Аўтуховіча. І гэта няважна, што рэчыўных доказаў няма, а ўсе доказы сьледзтва не вытрымлітваюць ніякай крытыкі.
Тут няма законаў, тут ёсьць зьвярыныя паняткі, правілы зграі. Аўтуховіч стаў капаць пад карупцыянэраў -- усяго толькі раённага і абласнога маштабу. І зграя такога чалавека ня сьцерпіць.