it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 28

"Камунізм ёсьць суцэльная варажнеча і парушэньне спакою, таму што імкнецца падпарадкаваць сабе ўсялякую думку і зьнішчыць яе. Яшчэ ніводнае з рабстваў ня зьведала таго рабства, што нясе камунізм, бо жыцьцё кожнага залежыць адно ад старшыні яго"

Казімір Малевіч, аўтар "Чорнага квадрату"

PS А ці згодныя вы з думкай, што камунізм -- такая ж навала, як фашызм, калі ня горшая?
Я згодны -- і ніяк не магу зразумець людзей, якія і сёньня горда называюць сябе камуністамі (хоць і перайменавалі сваю партыю).
Фашысты на чале з Гітлерам зьнішчалі ворагаў -- тых, з кім яны ваявалі. Камуністы на чале са Сталіным зьнішчалі сваіх людзей -- найлепшых людзей, нашай нацыі ў тым ліку. Лічу, што менавіта камуністы, якія расстралялі ўсю беларускую інтэлігенцыю, нанесьлі нам такую шкоду, ад якой мы ня можам аправіцца і па сёньня.