it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 22


Ігар Паглазаў нарадзіўся ў 1966 годзе, скончыў жыцьцё самагубствам у 1980. Усё гэта -- у Менску.
Ніжэй -- мае пераклады пяці ягоных вершаў.
Цікаўным -- сайт Ігара Паглазава

* * *
Всё застыло, как на фотографии.
Дым огня, сыпучие пески.
Мишка, Мишка, едем в Бессарабию.
Там осталась тень моей тоски.

Там едина ночь без понимания
Сыплет звёздами и тихо говорит.
Там берёзка, как моё страдание
На фаворе празднества стоит.

Там огонь, скрипучие ворота,
И длиннее журавля апрель.
Мишка, Мишка, я хочу до рвоты
Догонять летящих журавлей.

* * *
Усё стаіць, нібы на фатаграфіі.
Дым агню, цякучыя пяскі.
Мішка, Мішка, вось бы ў Бесарабію.
У люстры суму там мяне пакінь.

Цёмнай плыньню ноч раскіне путы,
Зорак сыпане, зашапаціць.
Там бярозка, як мая пакута
Будзе рэй сьвяточны завадзіць.

Там агонь, і брама там скавыча,
Журавом зацягне красавік.
Мішка, Мішка, я сваім абліччам
Даганяю журавовы смык.

* * *
Пажити мои, пажити.
Пожить бы еще, пожить бы.
Со спасения нашего
За Спасителя нашего.

Не дали мне, не дали.
Ангелы обедали.
Встанут, посторонятся,
Даже не поклонятся.

Не жили вы, не жили,
Мои руки прежние,
Мои мысли прошлые
Да дела острожные.

Не были, как небыли.
Спросишь: "Это небо ли?"
Я отвечу небылью:
Где мы? Где мы? Где мы?

* * *
Жыта мне, жыта мне.
Жыць бы мне, жыць бы мне.
Ад збаўленьня нашага
Ды за Збаўцу нашага.

Не далі мне, не далі.
Там анёлы сьнедалі.
Устануць, закачаюцца
Ды не павітаюцца.

Не жылі вы, не жылі,
Рукі – зноўку мазалі,
Думкі мае гожыя,
Дзеяньні астрожныя.

Не былі, як з-пад зямлі.
Дзівішся, бы неба – блін.
Паўтараю, як палын:
Дзе мы? Дзе мы? Дзе мы?

* * *
И в блуждании букв, в предложения слитых,
Как в накате дорог, погружаясь в рассветный туман,
Тем и горд я - в круженьи голов позабытых
Мой заплёванный угол Великий Творец целовал.
Мир наш странно линяет своими веками,
Кутежами рассыпется в белые хлопья и дым.
Память древняя давит на горло комками
В отчужденьи печальном души и могил.
Не похитить у статуй богов животворного диска.
Пустошелест шагов утихает, и, не полюбив,
Разрыдаюсь опять светло-синим лицом василиска,
И последней насмешки не отразив.

Май 1979

* * *
І ў літараў хадзе, пяшчотна ў сказы зьлітых,
Бы ў роўнедзі дарог, прыхаваных на золку ў туман,
Магу ганарыцца – што ў думцы сьвядома забытай
Мой кут запляваны Вялікі Дарадца цалаваў.

Дзіўна сьвет засыпае сваімі вякамі,
Пагулянкай ў пухнастую бездань цярушыцца дым.
Памяць даўняя ў горле стае камякамі
У вырачэньні журботнай душы і магіл.

І ня скрасьці ў статуй багоў чарадзейнага дыску.
Шапаценьнем падманлівым крочыць, забыўся кахаць,
Я заплачу блакітнымі тварыкамі васіліску,
З намаганьнем цкаваньне адлюстраваць.

Травень 1979

* * *

Берберский король с голубыми глазами,
На сереньком ослике, в ветхом кармане
Принёс мне зелёную ветку агавы…

Люблю! – мне кричали зелёные травы.
Люблю! – мне кричали большие деревья.
Люблю! – проклинали, стонали и пели.
А он улыбался на сереньком муле,
Как пчёлка, в горящий летящая улей.

И если мне трудно без денег в кармане,
На сереньком ослике с веткой агавы
Он едет, мой друг, драгоценный и старый,
Берберский король с голубыми глазами.

* * *
Берберскі кароль – і блакітныя вочы,
Зь дзіравай кішэняй на восьліку крочыў,
Прынёс мне галінку зялёнай агавы…

Кахаю! – крычалі мне зёлкі ласкава
Кахаю! – крычалі вялікія дрэвы!
Кахаю! – клялі і кляліся залевай.
А ён усьміхаўся на шэранькім муле,
Бы пчолка, што мкнецца ў палаючы вулей.

І часам мне цяжка бяз грошай ў кішэні,
З галінкай агавы, на восьліку шэрым
Стары і каштоўны прыяцель мой крочыць,
Берберскі кароль – і блакітныя вочы.

* * *
Журавль Ветхого Завета
Который день в моём окне
Теряет точность силуэта.
Он неизменен на земле.

Он, как скрипучие ворота,
И напоён, как май листвой.
Он Бальмонт, он ругает чёрта
На порыжевшей мостовой.

И он идёт домой зачем-то,
Он понимает, Боже мой,
Журавль Ветхого Завета
Печати родины больной.

* * *
Журавом Старога Запавету
Дзень дзяўбе каторы на вакне.
Ён губляе прагу сілуэту.
Ён нязьменны ў зямной мане.

Ён рыпіць, нібы старая брама,
Сварыцца, як Бальмант на таго.
Поўніцца, як храмы фіміямам,
Брукаванкай цешыцца сівой.

Ён ідзе дамоў, зусім бяз мэты,
Нібы разумеее, Божа мой,
Журавом Старога Запавету
Усе пячаткі Бацькаўшчыны той.

Тэгі: