it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 19

19 красавіка 2000 году, Менск, ПЭН-цэнтр

Канешне, гэтая сустрэча цалкам перакуліла маё жыцьцё. Дзякуючы Рыгору Барадуліну, я пачаў друкавацца ў газэтах, надаваць больш увагі вершам, пайшоў у Ліцэй, прачытаў і даведаўся шмат усяго цікавага, навучыўся жыць сучаснасьцю, шануючы мінулае і старэйшых людзей.

Барадулін -- глыба беларускай думкі, беларускага мысьленьня, найвялікшы паэт сучаснасьці. Дзядзька Рыгор -- шчодры: на кнігі, на парады, падказкі, успаміны. Проста гаворачы зь ім, дакранаесься да ягонай мудрасьці, чысьціні і таленту.

Я ганаруся, што мне выпала шчасьце быць знаёмым з гэтым Беларусам.

19 красавіка 2000 году, ПЭН-цэнтр

Тэгі: