it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 16

гісторыя з ЖЖ Аляксея Кульбіцкага

Днямі праязджаў я па МКАДу і заўважыў, што гарыць поле, якое раскінулася з аднаго боку дарогі. З другога быў ужо горад - мікрараён Курасоўшчына, таму я, як добрасумленны грамадзянін самай стабільнай краіны, набраў 101. Нейкая заспаная дзяўчынка прыняла вызаў, спытала нумар мабільніка, спытала ці Мінск гэта і папрасіла па-магчымасці дачакацца пажарнікаў. Я спяшаўся, але вырашыў усё ж паглядзець, як будуць тушыць, тым больш, што пажарная знаходзіцца ад месцаздарэння за два прыпынкі. Уладкаваўся ў мясцовай піцэрыі, з вокнаў якой адкрываўся цудоўны краявід на гэтае самае гарапашнае поле, стаў чакаць.
Пад'еўшы, падпіўшы і ладна пасядзеўшы 1,5 гадзіны і так не ўбачыўшы чырвоных машын, вырашыў я пазваніць яшчэ раз. Падняў бадзёры мужык, выслухаў і сказаў, што пра гэтае здарэнне ўжо вядома. Я спытаў, чаму тады яшчэ ніхто не прыехаў.

- А што, яно яшчэ само не патухла?
- Не, прычым яшчэ заняўся бліжэйшы лясок, бо ўжо мінімум 1,5 гадзіны гарыць.
- От блін. Шчас разбіромся!... Слухайце, а эта ваабшчэ Мінск шчытаецца?
- Не ведаю, але тут да дамоў метраў 300.
- Нада ўзнаць, можэт не Мінск, тада нармальна ісчо.

Пачакаў яшчэ хвілін 15 і паехаў дадому. Сёння паглядзеў - згарэла да халеры, можа і праўда само патухла.