it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 12

Сьцьвярджаюць,
Што няпоўная зямля
Бяз Вавеля,
Бяз Луўра,
Без Крамля...

Я не пярэчу -
Так яно і ёсьць.
Хто ж абміне зямную прыгажосьць!

Ды для мяне
Няпоўная зямля
Бяз Турава,
Расон
I Капыля,
Бяз Сьвіцязі
З вясёлкаю двайной
I без сьвятой Сафійкі над Дзьвіной.

Няпоўная яна
I без буслоў,
I без пявучых беларускіх слоў,
I без дзяньніцы ў матчыным вакне...

Я думаю,
Не запярэчаць мне...

Генадзь Бураўкін

Тэгі: ,