it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 08

Добры дзень, дзеткі, мы з вамі находзімся на экскурсіі па старынным цэнтры горада-героя Мінска!

Дык вось, дзеткі, у такіх ідыёцкіх доміках жылі нашыя продкі-малпы, бо купілі адну банку краскі на ўсю вуліцу, а замест настаяшчава дзерава (зачэм ішчо) дзелалі хрэнапенабетонавыя блокі, па-ўзросламу.

Паколькі крызісу ў нас не было ўжо тады, з бэтону рабілі без выключэньня ўсё, прычым падкрэсьлена абы-як, а каб ня капаў на галаву дождж, накрывалі гэня бэтон шкляна-мэталічнымі купаламі. Але, дзеткі, ня путайце -- гэтая тэндзенцыя пайшла толькі у пятай чвэрці васямнаццатага века...

На чудзеснам срэзе гэтых дзьвярэй, які незамазалі спецыяльна, каб захаваць аўтэнціку, добра відаць, якія ахайныя былі тагачасныя майстры, якія высокаякасныя матэрыялы яны выкарыстоўвалі...

І ня думайце дзеткі, што дзядзі, якія дзелалі гэты домік, пілі водку на рабочым месцы -- гэта так модна было, ляпаць бэтон па-постмадэрнісцку, а хрэнапенаблокі класьці хвалямі -- бо беларусы заўжды камплексавалі бяз мора

Памятнік архіцяктуры ўсіх вякоў і народаў, таблічку Мінісьцерства культуры падорыць Мінскай Спадчіне на Новы год...

У жыцялей ніжняй вуліцы зялёная краска яшчэ аставалася, таму у яе пакрасілі і верхні дом

І ня думайце, што нашы продкі-малпы жылі з голай дупай, як у заапарку -- усе двары выкладывалі выключна высокакачасцьвеннай пліткай прыроднага колеру

А вось так, дзеткі, выглядала жылішча аўстралапіцека-беларуса 200 гадоў таму

У обшчам, ансамбль цэласны і гарманічны, прэкрасна ўпісваецца ў тое месца, дзе яшчэ нядаўна быў гістарычны цэнтр горада-героя Мінска

Што, дзеткі? Домік на горке ніпахож на памятнік архіцяктуры і выклікае ў вас сумнівы? Не перажывайце, хутка дзядзі з Мінскай Спадчіны дабяруцца і да яго, і ён стане пахож на чалавечаскій

А вось тут, дзеткі, будзе старынный падвал са скарбамі і шкілетамі старажытных малпаў-беларусаў

А будзеце харашо сябе вясьці, дзеткі, кагда вырацьціце, дзядзі із Мінісьцерства падораць і вам такія таблічкі -- павесіце гдзе захочаце. Дзядзі добрыя -- яны разрашаюць.

Тэгі: