it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 05

02.04.2010 Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»

6 красавіка 100-гадовы юбілей адзначыць слынны дзеяч беларускай эміграцыі, сусветна вядомы вучоны Барыс Кіт.

З гэтай нагоды МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах аргкамітэту па святкаванні 100-гадовага юбілею Барыса Кіта ў дзень нараджэння юбіляра ладзіць святочную вечарыну.

Падчас імпрэзы Барыса Кіта будуць віншаваць: акадэмік Радзім Гарэцкі, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, паэт Сяргей Законнікаў, галоўны рэдактар газеты “Народная Воля” Іосіф Сярэдзіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Васіль Якавенка (старшыня аргкамітэту па святкаванні 100-гадовага юбілею Барыса Кіта).

Падчас вечарыны будзе зачытана вітанне ад юбіляра. Зробіць гэта давераная асоба Барыса Кіта Лідзія Савік.

Музычным упрыгожаннем імпрэзы стануць выступленні бардаў Алеся Камоцкага і Таццяны Беланогай, а таксама заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава.

На вечарыне будзе дзейнічаць выстава кніг і дакументаў, прысвечаных юбіляру.

Мерапрыемства адбудзецца 6 красавіка ў Палацы мастацтва (г. Мінск, вул. Казлова, 3).

Пачатак а 17:00.

Уваход вольны.

артыкул Веранікі Чаркасавай пра Барыса Кіта можна пачытаць ТУТ

Тэгі: