it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 05

Грамадскае аб’яднанне
“Цэнтр “Трэці Сектар”
(Гродна)

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
(Мінск)

абвяшчаюць

КОНКУРС
ДЛЯ МАЛАДЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ
“ТВОЙ СТЫЛЬ”

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:
- “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай;
- “Маё Пакаленне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі;
- “Свет вачыма маладых” – найлепшае фота.
Пераможцы ў кожнай з гэтых намінацый атрымаюць узнагароды ад арганізатараў конкурса.

Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:
- лепшы матэрыял, прысвечаных асвятленню экалагічнай тэматыкі;
- лепшы матэрыял, прысвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.
Да разгляду ў межах конкурса прымаюцца як ужо надрукаваныя ў СМІ ці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах (цягам 2010 года), так і толькі падрыхтаваныя да друку матэрыялы.
Кожны ўдзельнік конкурса можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе паводле прыкладзенай ніжэй формы трэба даслаць да 12 траўня па адрасе:
г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230023 альбо на e-mail: festyval2010@gmail.com з пазнакай “Конкурс”.

Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.

Пра вынікі конкурсу стане вядома да 17 траўня.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 22 траўня ў Гродне ў межах Другога Фестываля Маладзёвай Журналістыкі “Твой Стыль”.

Поспехаў!

Анкета-заяўка
на ўдзел у конкурсе для маладых журналістаў
“Твой стыль”
Імя і прозвішча ўдзельніка конкурса:

Кантактныя дадзеныя (тэлефон, e-mail):

Узрост удзельніка:

Кароткае апісанне журналісцкага досведу (калі ёсць):

Назвы заяўленых на конкурс матэрыялаў з пазначэннем намінацыі, на якую падаюцца матэрыялы:

СМІ альбо інтэрнэт-рэсурсы, на якіх былі змешчаныя дасланыя на конкурс матэрыялы (для апублікаваных матэрыялаў). Калі ласка, падайце спасылкі на гэтыя матэрыялы, калі гэта магчыма:

Кароткае апісанне дасланых матэрыялаў (тычыцца толькі конкурса фотаматэрыялаў): дата, абставіны падрыхтоўкі і г.п.

Тэгі: