it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 08

я пісаў табе
эсэмэскі ўсю ноч
папярэджваў:
неба хмурыцца,
бяры парасон
а ты ўсё маўчала й
маўчала
думала
хай, засранец,
панэрвуецца

я пісаў табе
языком на сьпіне
“ойча наш”
на мове каханьня
а табе заставалася
толькі верыць
бо лянотна было
праверыць

я пісаў табе на
асфальце “са святам, каханая”
але прыехалі мянты
і я пасьпеў толькі “са святам”
і атрымалася рацыя
мая і мянтоўская

я пішу табе кожным
досьвіткам
засынаючы, я пішу табе,
я прашу цябе
парашутамі
апускайся ты, перайму цябе
пакажу табе на
сьцяне
фарбай сьвежай:
выходзь за мяне

Тэгі: