it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 07

p8060001.jpg

Кожны раз, прыязжаючы ў Гародню, мне карціць папрасіць у гарадзенцаў дазволу любіць іх горад так, як яны самі. Я адчуваю сябе сіратой, якога на выходныя зь дзіцячага дому забралі ў прыёмную сям'ю, і ён хаця б на гэты час хоча прамаўляць "мама" і "тата". Я ня ведаю, ці можна так жа сама любіць Менск, як Гародню. Ня ведаю -- і таму люблю Гародню.

p8060002.jpg

Кожны раз, прыязжаючы ў Гародню, я разумею, чаму на апошніх прэзідэнцкіх выбарах галасаваў за гарадзенца. Разумею, чаму кардынала Свёнтэка паважаю, а генерала Філарэта -- не. Разумею, што мог бы ганарыцца тым, што нарадзіўся і жыву ў сталіцы, калі б у нас не было Горадні. А яшчэ -- Полацка, Нясьвіжа і Наваградка.

p8060006.jpg

Кожны раз, прыязжаючы ў Гародню, я не магу сказаць напэўна, ці пачну касіць ад войска, калі мяне накіруюць у гарадзенскую вайсковую частку, альбо ухіляцца ад разьмеркаваньня на журфаку, калі мяне адправяць у "Вячэрні Гродна".

p8060017.jpg

Тут, у Гародні, я разумею, што недасканала ведаю свой радавод. Бо напэўна ж нехта быў адсюль!..

Я зайздрошчу гарадзенцам. І разумею, што мне трэба ў іх вучыцца (як і ў жыдоў, зрэшты) бараніць сваё, мець годнасьць, не баяцца падацца фанабэрыстым хутуранцам.

p8060106.jpg

Назіраючы, як з Гародні адзін за другім зьнікаюць старыя будынкі, я праклінаю мясцовых начальнікаў, менска-магілёўскіх калхозьнікаў, якім пляваць на нашу Гародню.

Я хачу тут жыць. І ведаю, што аднойчы так і будзе.

p8060015.jpg

p8060016.jpg

З гэтым будынкам недалёка ад Савецкай плошчы ўвогуле песьня. Гісторык і краязнаўца Янка Лялевіч распавёў, што спачатку на кожным паверсе ў пад'езьдзе (на жоўтым тле) акенцаў было на адно больш. Але камісія, якая ў свой час прымала дом, пабачыла тут... свастыку! І сапраўды, калі прыгледзецца -- так яно і ёсьць. Па адным акенцы тэрмінова заляпілі, а архітэктару надавалі па рагах.

p8060025.jpg

Уяўляеце -- гэта будынак РАУС!..

p8060030.jpg

p8060033.jpg

p8060085.jpg

А мянты ў іх як паўсюль -- хаваюцца з радарам за паваротам.

p8060096.jpg

p8060110.jpg

p8060116.jpg

Лямус 1630-га года -- самы стары драўляны будынак Беларусі.

p8060119.jpg

p8060128.jpg

p8060140.jpg

Тэгі: ,