it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 27

Кірыла нарадзіўся і гадаваўся ў Менску. У 10 год пайшоў у мастацкую школу, пасля 9 класа -- у каледж вучыцца на фатографа. Наступным крокам стала Акадэмія мастацтва, дзе Кірыла абраў спецыяльнасьць кінатэлеапэратара.

Дзе мы і пазнаёміліся, калі я чытаў там вершы. Кірыла распавёў, што займаецца фотамастацтвам, а пасьля даслаў паглядзець колькі сваіх працаў. Мне вельмі спадабалася -- дзялюся з вамі.

Мяркую, Кірылу будзе важна, калі вы таксама выкажацеся з гэтай нагоды.
На верхнім здымку, дарэчы, ягоны аўтапартрэт.

Сястра

пад катам -- крыху большыя, чым звычайна, фоткі -- каб лепш было разглядаць

з Туманнай сэрыі

Гэтую панараму Кірыла назірае штодня з вакна. Аднойчы вырашыў адлюстраваць яе ў розную пару -- і зрабіў серыю здымкаў ад золку да цемры з адлегласьцю ў тры гадзіны

Камсамольскае возера

Рудзенск

Сястра

Пціч

Нясьвіж

Менск

Гародня

Пціч

Пушча

Дазволю сабе пракамэнтаваць: гэтае сюррэалістычнае фота зроблена ў Менску, на даху аднаго закінутага заводу, адкуль я рабіў вось гэтыя здымкі

Туманны Менск

Менск у завіруху

Балаты

З птушачкай

Тэгі: