it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 23

Канцэрт HandmadE у Ліцэі БДУ

Выступ распачнецца 25 сакавіка а 16.00. Гурт HandmadE сыграе ў сваім поўным складзе. Спачатку – інструментальная частка, потым – новыя й старыя песні гурта.

У зале Ліцэя пры БДУ (знаходзіцца па адрасе вул. Ульянаўская, 8) 500 пасадачных месцаў, таму змесцяцца ўсе. Уваход вольны. Па жаданні можна будзе даваць дабрачынную фінансавую дапамогу для дзяцей-сіротаў.

Спецыяльныя госці канцэрта – паэт Глеб Лабадзенка (будзе чытаць вершы -- ГЛ) і чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў (будзе саміздагадайцесяшто -- ГЛ).

Яўген Валошын, спецыяльна для www.labadzenka.by

Тэгі: