it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 18

я купляў лятарэю адзін раз у жыцьці -- выйграў тры тысячы, узяў на гэты выйгрыш яшчэ адзін білет, нічога ня выйграў і спыніўся. лічу лятарэю лахатронам, і што грошы трэба зарабляць, а не спадзявацца на халяву.

а сёньня набыў два лятарэйныя білеты "Скарбніца". не каб выйграць. грошы ад гэтае лятарэі пойдуць на кансэрвацыю Наваградзкага замка. адзін білет каштуе 2500 -- а гэта акурат цагліна.

вядома, ёсьць многа скептычных "але".

так, напісалі па-расейску.
так, розыгрыш у дзень народзінаў леніна
так, невядома як і што будуць кансэрваваць-адбудоўваць: ужо маем фактычна страчаныя замкі ў Нясьвіжы і Міры -- са шклопакетамі і падчыстую зьнішчанай аўтэнтыкай.
так, займацца Наваградкам будзе той самы чалавек, які цяпер аднаўляе Нясьвіж, і да якога ёсьць шмааат пытаньняў.

і ўсё адно, пры ўсіх "але", я падумаў дзьве рэчы.

па-першае, калі замак не пачаць кансэрваваць, ён абрынецца -- ужо зьявілася трэшчына. таму не чапаць яго зусім, да лепшага часу, нельга.

па-другое, гэта наш замак, а ня іхні. і казаць, што мы ім ня будзем дапамагаць нічога аднаўляць -- глупа.

карацей, купіў і купіў. чаго і вам жадаю.

Тэгі: