it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 27

разам з калегамі зь Беларускай асацыяцыі журналістаў правёў тры дні ў Пецярбургу. па горадзе амаль не хадзіў, нічога не бачыў. магчыма, гэта саманастрапаленьне, але ўсе вандроўкі на ўсход ад Воршы выклікаюць у мяне незразумелае адчуваньне дыскамфорту і жаданьне хутчэй вярнуцца дадому...
так было і цяпер. напэўна, мне проста хацелася як мага хутчэй абняць цябе. а яшчэ мяне проста трасе, калі маю краіну называюць Белоруссія.
аднак ужо заўтра зранку я буду дома. і гэта радуе.

Тэгі: