it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 22

У "Звяздзе" зьявіўся артыкул пра маю першую настаўніцу Ірыну Мікалаеўну Кульбіцкую. Я там таксама пяць капеек уставіў.

Аднойчы я таксама напішу артыкул пра Ірыну Мікалаеўну. Аднак заўжды цяжка пісаць і браць інтэрвію ў тых, каго лічыш блізкімі і важнымі людзьмі. Скажу толькі, што апроч сваякоў, на мяне да цяперашняга часу зрабілі ўплыў толькі два чалавекі -- Ірына Мікалаеўна і Рыгор Барадулін.

І дзякаваць Богу, я ўсьведамляю гэта -- і неаднойчы дзякаваў ім абаім асабіста, і не стамляюся дзякаваць.

"Звязда", 20 лютага 2010 года
№ 4 (90)

Iрына Кульбiцкая: Мы павiнны навучыць дзяцей быць шчаслiвымi!

Карэспандэнт "Звязды" пагутарыў з унiкальнай настаўнiцай, прафесiйная дынастыя якой налiчвае амаль 300 гадоў

Ірына Мiкалаеўна КУЛЬБIЦКАЯ — педагог ад Бога, настаўнiца, якая ў 2006 годзе стала лепшым настаўнiкам першых класаў у Мiнску, а некалькi тыдняў таму прадэманстравала, бадай, найлепшую прэзентацыю сваёй уласнай прафесiйнай дынастыi на Фестывалi настаўнiцкiх дынастый у сталiцы. I не выпадкова, бо пераемнасць пакаленняў у гэтай таленавiтай настаўнiцы складае ажно 298 (!) гадоў...

— Iрына Мiкалаеўна, распавядзiце, калi ласка, пра сам конкурс настаўнiцкiх дынастый. Што гэта за навiна такая, у чым яе сэнс i задача?

— Гэта нават не конкурс, а злёт настаўнiцкiх дынастый. Ён праводзiўся ў Мiнску i цяпер працягваецца ў iншых гарадах, а ў сакавiку будзе рэспублiканскi фiнал, дзе збяруцца найперш тыя дынастыi, якiя прайшлi далей са сваiх раённых злётаў у гэтым годзе. I, наколькi я разумею, будзе створаны педагагiчны музей. Бо, сапраўды, ёсць жа шмат педагогаў, якiя пакiнулi след у жыццi многiх людзей, але пра iх нiхто не ведае. Сутнасць жа не ў тым, хто якiх вялiкiх людзей выхаваў, вывучыў, а ў тым, што кожны з iх быў асобай i нешта пакiнуў у душах сваiх выхаванцаў — i гэты след iдзе праз усю гiсторыю... А таму гэты злёт вельмi важны, каб адчуць подых часу, адчуць тых людзей, iх iдэi, тое, чым яны натхнялiся, на чым трымалiся i чым жылi.

— А як вы самi падышлi да гэтага расповеду пра сваiх родзiчаў, як выключных асобаў?

— Калi праходзiў сам злёт, мне хацелася распавесцi пра кожнага чалавека не з пазiцыi сухой бiяграфii, бо гэта, падаецца, было б не вельмi цiкава, а з таго пункту гледжання, што яны неслi. А таму пра кожнага прадстаўнiка нашай дынастыi я расказвала, як пра чалавека-сiмвала: кiм ён з'яўляецца асабiста ў маiм уяўленнi. Напрыклад, мой дзядуля Мiкалай быў сiмвалам веры, таму што ён быў дырэктарам школы ў вёсцы Зарэчча Мiнскага раёна (там, дзе цяпер Мiнскае мора) i, вось, за тое, што ён ахрысцiў сваiх дзяцей у царкве, яго знялi з пасады дырэктара школы, адкамандзiравалi на афiцэрскiя курсы, i ў траўнi 1941 года ён прыбыў у Беласток, дзе, калi пачалася вайна, знiк без весткi. I вось, бабулi маёй ён прыслаў лiст, дзе былi такi радкi: "Запомнi, мы павiнны навучыць дзяцей быць шчаслiвымi!" — менавiта не зрабiць шчаслiвымi, а навучыць, бо зрабiць шчаслiвым чалавека нiхто не можа. Дакладна гэты радок i стаў дэвiзам, можна сказаць, асноўнай рысай усёй нашай настаўнiцкай дынастыi. Вось што ў жыццi важна?.. Выбраць прафесiю i выбраць спадарожнiка жыцця — два моманты, якiя ў жыццi кожнага чалавека найбольш значныя, бо, калi ты ўгадаў з прафесiяй i са спадарожнiкам жыцця, ты будзеш шчаслiвы. А таму навучыць быць шчаслiвымi: даць зразумець, якiя ў цябе схiльнасцi, да чаго ты цягнешся — гэта вельмi важна!..

— Менавiта гэты дэвiз i ёсць тым асноўным, на чым вы будуеце сваю вучобу?

— Можна i так сказаць. Таму што нават цяпер, калi навучаю зусiм маленькiх дзяцей, я на кожным занятку кажу: "Нарадзiўся чалавек для таго, каб памнажаць дабро, каб перадаваць любоў". Таму трэба гэтых дзетак навучыць любiць, навучыць дабраце, бо яны яшчэ гэтых рэчаў не ведаюць, хоць нам i здаецца, што яны ўсе добрыя. I зразумець, што кожны момант жыцця — унiкальны, радавацца таму, што ёсць: "Вось, паглядзiце, дзецi, снег за акном — якая радасць"... I каб яны маглi цанiць тых, хто побач, любiць iх, паважаць...

— Але цi магчыма кожны ўрок зрабiць цiкавым для вучняў?

— Ведаеце, мая мама, заслужаны настаўнiк БССР, мяне навучыла самому галоўнаму — некалi яна мне казала: "Ты павiнна кожны занятак рыхтаваць як адкрыты! Не проста накiдаць нейкi план i па канспекце чытаць — а ўявi, што ў цябе сядзiць шмат народу ў класе, i калi ты навучышся так рыхтавацца, то толькi тады ты станеш сапраўдным настаўнiкам!" I вось, у яе самой на кожны занятак былi падрыхтаваныя i розныя карткi, i малюнкi для нагляднасцi. Раней нават яе сшыткi часта бралi ў Iнстытут удасканалення настаўнiкаў, як узор плана-канспекта, якiя яны павiнны былi быць у настаўнiкаў...

— Спадарыня Iрына, ад вашых выпускнiкоў я чуў, што вы нават пасля 15 гадоў па заканчэннi пачатковай школы захоўвалi iхнiя творчыя работы...

— Дык яны ў мяне i цяпер ёсць!.. Звычайна 1 верасня я даю дзецям творчае заданне: "Малюйце, што хочаце: можа быць, кiм вы хочаце ў будучынi стаць, можа, яшчэ што-небудзь" — i вось, гэтыя малюнкi я захоўваю. А калi вучнi заканчваюць школу, звычайна на апошнiм званку, я iм уручаю ўсе iхнiя творчыя работы за час навучання ў пачатковай школе. Зразумела, для iх гэта, проста дзiўна... А самыя найлепшыя, самыя цiкавыя дзiцячыя сачыненнi, малюнкi iдуць у адпаведную скарбонку дзiцячых твораў. Паколькi з многiмi выпускнiкамi мы падтрымлiваем сувязь, вельмi цiкава i iм вярнуцца ў сваё дзяцiнства, i мне пабачыць, якiмi яны былi тады, аб чым марылi i кiм нарэшце сталi. Кожны малюнак насамрэч змяшчае псiхалагiчны партрэт свайго аўтара, i па любому малюнку можна зразумець, што хвалявала, да чаго iмкнулася тады дзiця... А яшчэ мы выдаём часопiс "Пчолка", дзе змяшчаюцца самыя цiкавыя творчыя работы дзяцей. Напрыклад, неяк адзiн хлопчык напiсаў сачыненне ў адзiн сказ: "Яблык упаў з дрэва — першая кропля дажджу", — i я яму паставiла, вядома, 10 балаў за такi сапраўдны "хокаўскi" (японскi верш. — Аўт.) шэдэўр. I такiх прыкладаў процьма, бо сапраўды дзiцячае светаўспрыманне проста фантастычнае...

— А як так атрымалася, што ўсе вашы дзецi як сапраўдныя, гэтак i школьныя, выраслi, у поўным сэнсе, патрыётамi, якiя шануюць не толькi сваю сённяшнюю краiну, але, найперш, яе гiсторыю, мову? Цi ёсць тут нейкi асаблiвы сакрэт? Якая ваша формула беларушчыны?

— Насамрэч мы знаходзiмся ў асяроддзi рускамоўных людзей, а таму для таго, каб беларускасць дзецi хоць бы крыху адчулi i палюбiлi, заўжды павiнны быць заняткi нейкiмi асаблiвымi. Бо беларуская ж мова вучыцца дзецьмi, як замежная. А таму трэба, каб дзецям было вельмi цiкава асаблiва на гэтым патрыятычным прадмеце... Вось, напрыклад, у нас ёсць такая Каркуша, чорны крумкач даволi пацешлiвы знешне: яна прылятае да iх з лясной школы, вiтаецца, распавядае пра сябе i пацiху вучыць новым словам. I калi дзецi правiльна адказваюць на пытаннi, ён падлятае да iх i гладзiць сваiх крылом, альбо цалуе дзюбай — i вучнi адразу робяцца шчаслiвымi-шчаслiвымi!.. А вось нядаўна мы былi на канцэрце Змiцера Вайцюшкевiча "Мой сябра анёлак" — цяпер вучым некаторыя песнi: дзецям так гэта падабаецца... Ну, i яшчэ, безумоўна, розныя iнсцэнiроўкi, экскурсii па роднай краiне: напрыклад, пачынаем з "Менкi" (Музей драўлянай архiтэктуры i побыту. — Аўт.), дзе дзецi могуць усё памацаць рукамi, потым, скажам, едзем у той жа Мiрскi замак — магчымасць дакрануцца да гiсторыi заўжды выхоўвае патрыятызм!...

Мiкола ТАМАШЭВIЧ.

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Карэспандэнт "Звязды" Глеб ЛАБАДЗЕНКА вучыўся ў пачатковай школе № 126 у класе Iрыны Мiкалаеўны Кульбiцкай. Вось якiя ўспамiны засталiся ў яго аб сваёй першай настаўнiцы:

— Гэта была вялiкая радасць i ўдача для мяне патрапiць у першым класе менавiта да Iрыны Мiкалаеўны. Я думаю, што яе найвялiкшая мудрасць была ў тым, што яна вучыла нас не толькi так, як прапiсвала праграма, як было напiсана ў планах, схемах, а так, як яна гэта ўяўляла, таму што яна цудоўны педагог, цудоўная мама. Да нас яна ставiлася менавiта як мама. Мне запомнiлася, напрыклад, як я калiсьцi захварэў i мацi пазванiла ёй, каб паведамiць, што я не пайду ў школу. А Iрына Мiкалаеўна пачала распытваць, што са мной здарылася, i прапанавала нейкую мазь палекаваць — i вось бацька хадзiў ўвечары да яе дамоў, каб узяць гэтую мазь. Мне падаецца, гэта шмат аб чым сведчыць, бо часта настаўнiкi пачатковай школы абыякавыя да сваiх маленькiх выхаванцаў... Усё ж галоўная задача настаўнiка — не проста даваць нейкiя канкрэтныя веды, а навучыць дзiця мыслiць: думаць, разважаць, спасцiгаць нешта самому — гэта ўсё ў нас было з першага класа. Прычым Iрына Мiкалаеўна вельмi тонка разумее дзiцячую псiхалогiю: як даць нейкую iнфармацыю дзiцяцi, каб гэта было цiкава i зразумела. Вось, напрыклад, як дзiцяцi растлумачыць знакi "больш" i "менш" у матэматыцы? Яна нам патлумачыла так: "Вось вы ўявiце пеўнiка: калi ў пеўнiка дзюба адкрытая, гэта значыць, што гэта "менш" (<), што ён просiць, каб яму далi чагосьцi яшчэ; а калi дзюба закрытая, то гэта значыць, што ўсё — "больш" (>) не трэба!".. Iрына Мiкалаеўна — генiяльны настаўнiк, i такiх настаўнiкаў я нiколi больш не сустракаў нiдзе: нi ў школе, нi ў лiцэi, нi ва ўнiверсiтэце. Так, было шмат цудоўных настаўнiкаў, але вось у ёй дакладна ёсць iскра Божая менавiта вучыць дзяцей.

Тэгі: ,