it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 13

вельмі часта, вандруючы па краіне з фоцікам, я чую просьбу "сфатаграфіраваць і мяне ў газэту". і ніколі не адмаўляю. людзі -- гэта цаглінкі, зь якіх складаецца кожная эпоха. іх выраз твару, іх адзеньне, іх дэвайсы, іх вусы і прычасоны.

і гэты зваршчык Вася зь вёскі Замосьце на Случчыне -- таксама такая вось маленькая цаглінка, маленькі сусьвет...


пасьля партрэтнай здымкі Вася захацеў сфатаграфавацца "у рабоце". дзеля гэтага ён лёг пад трактарны прычэп і зрабіў выгляд, што засяроджана працуе. прафэсыяналізму мусіла дадаць цыгарка ў зубах , а спрытнасьці -- задраная нага.

я люблю вас -- Васі, Колі, Пеці, Сірожы і Андрушы. бо вы -- таксама Беларусь.

а магчыма, гэта я -- таксама Беларусь.

Тэгі: