it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 12

пра менскі канцэрт сусьветнавядомага піяніста Адама Маковіча я пісаў ВОСЬ ТУТ

праз пэўны час пасьля гэтага пост пракамэнціў пан Wojtek Okulicz. ён сказаў, што гугліў Маковіча у нэце -- і выйшаў на мой блог. прагледзеў фота, відэа, аўдыё -- спадабалася. папрасіў перакласьці пост на польскую, каб паказаць Маэстра (абодва жывуць у Таронце).
назаўтра я атрымаў ліст ад пані Жоанны Маковіч -- жонкі вялікага піяніста. яна выказвала падзяку за цёплы пост і прасіла паведаміць хатні адрас, каб выслаць на знак удзячнасьці дыск спадара Адама.

і вось сёньня атрымаў з Канады пасылачку, а там -- перагледзеныя заботлівымі рукамі і заклееныя скотчам абратна два дыскі Адама Маковіча, ды яшчэ з аўтографам!

цяпер сяджу, а наўкол грае Адам Маковіч...
не лянуйцеся хадзіць на канцэрты і пісаць пра іх цёплыя посты ))

Тэгі: