it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 12

"Белсат" зрабіў сюжэт у навінах пра руйнаваньне экскаватарам дому ХІХ стагодзьдзя па Рэвалюцыйнай 24а. Відэа сюжэту можна пабачыць ТУТ (выпуск "Аб'ектыва" за 11 лютага, пачынаючы з 12:35)

падрабязьней пра ўсю валтузьню ТУТ і ТУТ
стэнаграма сюжэта:

ЗНІШЧАЛЬНАЯ РЭСТАЎРАЦЫЯ

Чарговая гістарычная каштоўнасць не перажыла рэканструкцыі. Дом XIX ст., што месціўся на Рэвалюцыйнай вуліцы Менску, зруйнавалі экскаватарам замест таго, каб правесці яго рэстаўрацыю. Таварыства аховы помнікаў накіравала скаргі ў пракуратуру і Міністэрства культуры.

Ад дому № 24а на вул. Рэвалюцыйнай у гістарычным цэнтры Менску засталася толькі груда будаўнічага смецця і цэглы.

Пасля артыкулу пра знішчэнне «Менскаю спадчынаю» спадчыны гістарычнай, апублікаванага ў газеце «Звязда», галоўны інжынер прадпрыемства Міхаіл Жых заявіў, што падаў скаргу ў пракуратуру на рэдакцыю і Таварыства аховы помнікаў гісторыі ды культуры.

МІХАІЛ ЖЫХ, КУП «МЕНСКАЯ СПАДЧЫНА»:

«У пракуратуру падалі матэрыялы, бо нядобрасумленныя пісакі напісалі, не ведаючы хады справы. Каштоўнасць для іх уяўляюць нейкія гнілыя драўляныя канструкцыі, якія пагражаюць абрушэннем».

Але паводле журналіста газеты «Звязда» Глеба Лабадзенкі, словы Міхаіла Жыха не адпавядаюць рэчаіснасці:

ГЛЕБ ЛАБАДЗЕНКА, ЖУРНАЛІСТ:

«У канцылярыі Генпракуратуры мне сказалі, што такога іску ім не трапляла, такі не зарэгістраваны. Паразмаўляў з пракурорам, які займаецца такімі пытаннямі: да іх таксама такога не паступала».

Таварыства аховы помнікаў таксама ніякіх прэтэнзіяў афіцыйна не атрымоўвала і ўжо ў сваю чаргу накіравала ў пракуратуру заяву аб прыцягненні «Менскай спадчыны» да адказнасці.

АНТОН АСТАПОВІЧ, ТАВАРЫСТВА АХОВЫ ПОМНІКАЎ:

«Дзейнасць "Менскай спадчыны» і дзейнасць Жыха на пасадзе галоўнага інжынера апошнія некалькі гадоў – гэта дзейнасць дэструктыўная ў дачыненні гісторыка-культурнай спадчыны».

Гістарычная частка Менску – не першая ахвяра беларускіх «рэстаўратараў». За апошнія гады знішчылі архітэктурныя помнікі ў Горадні ды значна пашкодзілі славуты палац у Нясвіжы. Але па гістарычных стратах плачуць не ўсе.

ЖЫХАРЫ МЕНСКУ:

«Мне без розніцы».

«Усё робіцца дзеля чаго? – Усё выкупаецца, потым будзе ці кавярня, ці яшчэ што-небудзь крутое ў нас. Старое трэба паважаць!»

«Гэты нармальны працэс: старое сыходзіць – новае прыходзіць».

«У мяне сябры тут жылі. Дык вось я гляджу, дзе гэты дом, а яго і няма!»

Няма больш і унікальных сценавых роспісаў ХІХ ст., што былі ў доме на Рэвалюцыйнай. І іх не адновіць нават рашэнне пракуратуры.

Тэгі: