it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 10

Фэст "Купалаўскія вакацыі" - абсалютна вольны і адкрыты конкурс аўтарскай песьні ды паэзіі, удзел у якім можа абраць любы, у каго ёсьць жаданьне ды натхненьне:-)
Фэст праводзіцца на базе Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і яго філіяла "Акопы".

Заяўку на ўдзел у конкурсе можа падаць выканаўца без абмежавання ўзросту. Заяўка і ўсе рэклямныя матэрыялы конкурсу афармляюцца на беларускай мове.
Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў,
пачынаючы з лютага 2010 года:
1 этап – люты 2010;
2 этап – сакавік 2010;
3 этап – красавік 2010;
Заключны этап – май 2010.
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджаньне пераможцаў праводзіцца ў рамках заключнага, фінальнага канцэрта. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Ініцыятарамі правядзеннья фэста выступілі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і паэт, кампазітар, бард Алесь Камоцкі.
Пераможцы конкурса будуць
узнагароджаны ў наступных намінацыях:
•за лепшае выкананне песні на словы Янкі Купалы;
•за лепшае выкананне песні;
•за лепшую аўтарскую песню;
•за лепшы песенны верш.

Заяўкі на ўдзел у першым этапе прымаюцца да 23 лютага 2010 года. У заяўцы трэба ўказаць імя, месца і дату нараджэння выканаўцы, кантактны тэлефон, аўтараў слоў і музыкі твораў, што будуць выконвацца, а таксама склад удзельнікаў ансамбля (калі той будзе суправаджаць

выступленне выканаўцы). Разам з заяўкай трэба даслаць тэксты дзвюх прадстаўляемых песень. Таксама тэксты песень трэба мець з сабою падчас конкурснага адбору.

Заяўкі на ўдзел у конурсе дасылаюцца на электронную пошту Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: kupalamuseum@mail.ru. Палажэнне конкурсу можна глядзець на сайце музея: kupala-museum.by.

За дадатковай інфармацыяй можаце зьвяртацца па тэлефоне 227-78-66 (Кацярына Вад

аносава).
Тэгі: