it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 08

0021.jpg

Новую акцыю праводзіць сталічная ДАІ. У сувязі з тым, што колькасьць аварыяў з удзелам маршрутных таксі няўхільна расьце, прынятае рашэньне ад 6 чэрвеня прыставіць да кожнай маршруткі па 2 інспектыры ДАІ. У функцыі кожнага інспектара будзе ўваходзіць назіраньне за выкананьнем кіроўцам усіх правілаў дарожнага руху, а таксама ветлівае абыходжаньне з пасажырамі. Левы інспектар будзе сачыць, каб кіроўца глядзеў у люстэрка пры перастраеньні, ехаў толькі на зялёнае сьвятло і скідаў хуткасьць на паваротах. Правы супрацоўнік ДАІ будзе глядзець, каб кіроўца не рухаўся з месца, пакуль пасажыры не зачыняць дзьверы, каб спыняўся толькі на прыпынках і не дазваляў пасажырам ехаць стоячы. Ужо распрацаваная і сістэма ўмоўных сыгналаў, якія інспектары будуць перадаваць кіроўцу. Калі інспектар заўважыць нязначнае парушэньне, ён будзе ляпаць па кузаве адзін раз. Калі кіроўца груба парушыць ПДР -- інспектар ляпне два разы. Калі інспектар стоміцца, ён стукне нагой па колу.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя чакае, што акцыя прынясе плён. Такім чынам мусіць скараціцца колькасьць парушэньняў з боку кіроўцаў маршрутак, кольсьць ДТЗ з удзелам маршрутак, а таксама палепшыцца фізічны стан супрацоўнікаў ДАІ.

Акцыя працягнецца да канца лета. У ДАІ прызнаюцца, што калі яна акажацца пасьпяховай, дык будзе праведзеная і ў іншых гарадах Беларусі.

0031.jpg

0012.jpg

Тэгі: