it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 04

22 сакавіка (паводле новага стылю) на Лукішскім пляцы ў Вільні быў павешаны нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі. сёньня на гэтым месцы -- крыж і памятная табліца. 2 лютага, у Дзень Народзінаў Каліноўскага (172 гады) я якраз апынуўся ў Вільні -- і прыйшоў на гэтае месца. і што пабачыў? нічога. сьнег. сумёт.

раскапаў. сфоткаў.

між іншым, вялікая заслуга, што гэтая мэмарыяльная дошка дагэтуль там -- віленскіх беларусаў, у прыватнасьці, Хведара Нюнькі і Кірыла Атаманчыка. у пачатку 2009 года яны літаральна змагаліся зь віленскімі ўладамі. бо быў створаны праект рэстаўрацыі Лукішскага пляцу, які ўвогуле не прадугледжваў наяўнасьць крыжа і табліцы. намаганьнямі нашых суайчыньнікаў удалося адстаяць гэтае важнае для нас месца.

але я ўсё адно крыху зьдзівіўся, калі пабачыў сумёт. ці мы не адзначаем някруглыя даты?

Тэгі: