it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 02

прачытаў гісторыю пра тое, як "Беларусбанк" адмовіўся напісаць на картцы "БелКарт" прозьвішча і імя па-беларуску, і як чалавек усё-ткі дамогся гэтага . вырашыў падзяліцца ўласным досьведам.

я пайшоў рабіць картку літаральна пасьля Новага году. для сябе -- каб залічаць туды невялікія сумы і пры неабходнасьці плаціць праз банкамат за тэлефон. мне паведамілі, што "ў нагрузку" да Visa даюць яшчэ  БелКарт. даюць і даюць. запоўніў абедзьве анкеты па-беларуску, ажно дзяўчына кажа:
-- Тут же написано, заполнять по-русски.
Я ўсьміхаюся, гляджу ёй у вочы і кажу:
-- А мне да лямпачкі, што тут напісана, гэтым "напісана" ваш банк парушае Канстытуцыю.
Яна схамянулася і пусьліла ў ход крайні аргумэнт:
-- Калі мы напішам па-беларуску, вам на яе ня змогуць налічаць заробак!
Што да чаго, я так і не зразумеў, але радасна паведаміў ёй, што ўсё неабходнае буду налічаць сабе толькі я сам. Яна разьвяла рукамі -- і празь які тыдзень мне выдалі картку, дзе было напісана ўсё як трэба.
Спрабуйце ўлагодзіць па-мірнаму. А калі ўпіраюцца рогам -- пішыце, хай думаюць, што адказваць 😉