it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 05

0011.jpg

1901 г.

002_1911g.jpg

1911 г.

003_1921.jpg

1921 г.

БЕЛАРУСКАМУ ЛЮДУ

Змоўкні ты, сціхні, песня пакуты,
Заварушыся, наш край!
Люд беларускі! Рві свае путы!
Новую песню спявай!

Дружна і згодна станьма сцяною.
Доля не прыйдзе сама,
Воля не зойдзе к нам стараною,
Збоку дарог ёй няма.

Люд! Праканайся:
толькі мы самі –
Долі свае кавалі.
Годзе жа, досыць панукаць намі,
Гнаць з нашай роднай зямлі!

Нам паганятых болей не трэба —
Будзем мы жыць без паноў.
Самі вы дбайце лепей пра неба! —
Скажам мы так да ксяндзоў.

Хіба забудзем мы тыя межы,
Што правадзілі без нас?
Раны глыбокі, ох, яшчэ свежы!
Помсты агонь не пагас.

Нас падзялілі — хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!

Будзем мы самі гаспадарамі,
Будзем свой скарб ратаваць!
Годзе той крыўды! Ў ногу з братамі
Пойдзем наш край вызваляць.

Ох, і агорклі гэтыя кпіны!..
Злучым мы ў хор галасы:
Эх, вы разлогі роднай краіны,
Нашы палеткі, лясы!

Родны вы сэрцу нашаму, гмахі
Лесу, лугоў і палёў!
Досыць ўшчувалі нас паны-ляхі,
Ведаем ціск маскалёў...

Змоўкні жа, сціхні, песня пакугы!
Заварушыся, наш край!
Люд! Вызваляйся, рві свае путы,
Новыя песні спявай!
1921

004_1926g.jpg

1926 г.

005_1939g.jpg

1939 г.

006_v-parizhe.jpg

у Парыжы

007_mihasem.jpg

з сынам Міхасём

008_s-kupalojj.jpg

зь Янкам Купалам падчас сумеснай вандроўкі на параходзе

009_vozle-svoego-doma.jpg

каля сваёй хаты ў Менску

ПЕСНЯ НА СОН У БЯССОННЕ

Вецер сцішыўся ў бары,
Спі, Якубе, спі, стары!
Тут няма жывой душы,
Сам сябе ты калышы.
Па-над рэчкай дрэмле дуб,
Задрамлі і ты, Якуб!

Выбег зайчык з-пад дуба,
Люлі, люлі ЯкубаІ
Сціхла, змоўкла дарога,
Люлі, люлі старога!

Выплыў месяц-чараўнік,
Вырас чорны баравік.
Спі, Якубе, лысы дзед,
Пойдзеш заўтра ў лес чуць свет,
Прыйдзеш і наверняка
Знойдзеш там баравіка.

Выбег зайчык з-пад дуба,
Люлі, люлі Якуба!
Мне грозіць пальцам строга,
Люлі, люлі старога!

Ляж на правы бок, зяхні,
Кінь ты клопат і засні!
Няхай сняцца табе сны,
Тыя сны, што сняць блазны.
Хоць у марах, хоць у сне
Пасумуй ты аб вясне.

Выбег зайчык з-пад дуба,
Люлі, люлі Якуба!
Спі, Якубе-нябога,
Люлі, люлі старога!

Сам сябе я калышу,
Сон, прыйдзі ка мне, прашу!
Сам сабе я спяваю,
Дзе ты, сон мой, пытаю?
Больш спяваць не магу,
Сцішся, спі і ні гу-гу!

Выбег зайчык з-пад дуба,
Люлі, люлі Якуба!
Позна, часу не многа,
Люлі, люлі старога!
1946

(С) усе фота -- з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музэю Якуба Коласа ў Менску

Тэгі: