it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 01

думаеце, узімку жыцьцё ў заапарку замірае? дзе там! нават вярблюды (здавалася б, у пустынях розных жывуць) качаюцца сабе ў беларускім сьнезе -- і чорт іх не бярэ. наведваньне заапарку -- гэта заўжды мех пазітыву. і ў гэты раз так сталася...

вось гэтаму вярблюду наш сьнег ніпачом

ён нават забаўляецца, ловячы перыядычна сьняжынкі ротам

дзясяткі паўтара хітражопых вынаходлівых буслоў замест выраю прыляцелі зімаваць сюды. і, выглядае, зрабілі правільны выбар, бо кормяць іх тут як трэба. я спрабаваў пачаставаць батонам -- нуль увагі!

але мне здалося, што ім тут усё ж халаднавата

дзетак катаюць на асьле. асёл пэрыядычна пачынае хрэстаматыйна ўпірацца

заапаркаўскі сабака Валет -- вялікі аматар паабдымацца з наведніцамі

сямейства зуброў з ахвотай пачаставалася сьвежым батонам (увага: афіцыйна карміць жывёлак забаронена!)

шляхетныя ламы жывуць разам зь вярблюдам

вярблюд -- вялікі сябар усіх дзетак. за кавалак батона ахвотна фатаграграфуецца, а прыгожых дзяўчат пры гэтым элегантна цалуе ў шчочку ( 😉 )

на выхадзе з заапарка -- дзед мароз і сьнягурка, якія, выглядае, добра пагрэліся 😉

Тэгі: