it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 25

Паэту Міколу Аўрамчыку 14 студзеня споўнілася 90 гадоў. Сёньня ён -- старэйшына нашай літаратуры. Упершыню мы рабілі інтэрвію зь Міколам Якаўлевічам
7 гадоў таму . Вось і ўчора я напрасіўся на гарбату -- каб пагутарыць пра ягоныя дзевяноста.

Аўрамчык распавёў, як Колас дабраславіў яго і ўвёў у літартуру. У 1939 годзе ён, Аўрамчык, вучыўся на першым курсе педінстытута, і да студэнтаў прыйшлі на вечарыну літаратары -- Янка Купала, Якуб Колас, Зьмітрок Бядуля ды іншыя... А Мікола Якаўлевіч ужо ў той час надрукаваў колькі сваіх вершаў у інстытуцкім самвыдаце і нават у "Полымі". І вось Коласу і Купалу падаюць той самвыдатаўскі зборнічак, паэты праглядаюць, і Колас кажа: "А дзе той Аўрамчык? Такі ў яго тут верш добры -- хай бы выйшаў і прачытаў!.." Мікола Якаўлевіч выйшаў -- і прачытаў. Назаўтра пра гэта напісалі ў газэце -- што сам Колас адзначыў яго, Аўрамчыка, і нават параўнаў ягоны верш "Адлёт жураўлёў" па сьвежасьці і чысьціні зь лермантаўскім "Ветразем".

Сёньня, праз 71 год Мікола Аўрамчык чытае тут той самы верш "Адлёт жураўлёў".

Мікола Аўрамчык. Адлёт жураўлёў

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

Тэгі: , ,