it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 21

у дзяцінстве мы называлі гэта калючкі. як гэта называецца насамрэч -- я ня ведаю і па сёньня.

нарвеш калючак, навешаеш сабе, як патронаў, на жывот -- і гуляеш з хлопцамі ў вайнушку, адрываючы калючкі ад свае кофты і папускаючы ў чужую.

а яшчэ калючкамі заляцаліся да дзяўчат -- кшталту дзёрганьня за касічкі. кідае ў цябе хлапец калючкі -- значыцца, любіць.

а яны, аказваецца, яшчэ і прыгожыя, калі іх фоткаць.

Тэгі: ,