it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 25

штодня мы чакаем
чагосьці адметнага
хапаем і ловім
імгненныя позіркі
ўскладаем спадзевы
на хуткае лета
і марым на выходных
на возера

пазначце мне ўсе
ўваходы і выхады
скажыце мне дзе
ляжаць парашуты
я буду чакаць
надзвычайнага выпадку
зьмяняючы
дэцыметры на футы

штовечара водгукі
новага гораду
ствараюць на дахах
мясцовага Буду
сьпякотныя дні
і пазыцыі холаду
рыхтуюць цябе
да наступных цудаў

згадай мне
чатыры заводы
цукровыя
і я назаву цябе
самай салодкай
штоночы мы вучым
тры новыя словы
і робім на золку
тры новыя фоткі

пазначце мне ўсе
ўваходы і выхады
скажыце мне дзе
ляжаць парашуты
я буду чакаць
надзвычайнага выпадку
зьмяняючы
дэцыметры на футы

Тэгі: