it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 13

Усе творы Ўладзімера Караткевіча, як і іншых пісьменьнікаў, што працавалі за савецкім часам, кранула рука цэнзара. І часам кранула істотна. Рана ці позна гэтыя творы, асабліва знакавыя і важныя, трэба будзе перадрукоўваць нанова -- без гэтых правак, месцамі абсалютна ідыёцкіх і недарэчных, парою проста "ідэалягічна вывераных" у духу часу.

Працую зараз з рукапісам "Ладзьдзі Роспачы", рыхтуючы яго для ўнікальнага выданьня (прачытаць пра яго і ахвяраваць можна ТУТ ). Правак ха-апае!

Вось толькі некалькі зь іх.

Гэтая раззлавала мяне найбольш:

Так у акадэмічным выданьні Збору твораў (тэкст туды перадрукоўваўся з кнігі 1975 году).

А вось так было ў Караткевіча...

Слова "беларусы" ці "беларускі" агулам 4 разы ў творы заменена на іншыя азначэньні. Сьвядомая касмапалітызацыя (ува многім пасьпяховая) нашай нацыі...

Вось тут праўка абсалютна недарэчная. Рэдактар проста не дагнаў, пра што ідзе гаворка.

Так у Караткевіча:

Каралева Бона падарыла Гервасію Выліваху залаты з партрэтам вялікага Цыкмуна (Жыгімонта). Залаты -- у дадзеным выпадку -- гэта манэта (злоты).

Выліваха, як памятаем, прасьвідраваў у залатым дзірку, павесіў на шыю і ў цяжкія моманты...

...выцягваў залаты за ланцужок і любаваўся ім. І Выліваху ад гэтага рабілася значна лягчэй.

Рэдыктары, аднак, не дапёрлі што да чаго і паправілі "як трэба":

І Выліваха замест залатога (манэты) стаў у кнізе выцягваць залаты ланцужок. Поўнае глупства, якое зьмяніла сэнс.

Ёсьць і такія праўкі, якімі арудуюць выдавецкія карэктары і сёньня (магчыма, гэта тыя самыя карэктары, што і ў 1975 годзе).

Калі дзесяць гадоў таму я пачынаў працаваць у газэце "Голас Радзімы", 70-гадовая карэктарка патрасала ў мяне перад носам слоўнікам 60-х гадоў і казала: "Як я пісала Ефрасіння без літары "ў" -- і буду пісаць". Я ўпарта працягваў пісаць "Еўфрасіння", яна ўпарта працягвала выкрэсьліваць.

Дык вось, Караткевічаў "Полацак"...

...пасьпяхова рабіўся...

Гэта толькі некалькі прыкладаў, як рука пільнага цэнзара можа акуратна "пачыкаць" твор так, што ў выніку чытачы і не здагадаюцца, што аўтар напісаў неяк інакш. Радуе, што такія геніяльныя творы, як "Ладзьдзя Роспачы", ніякі цэнзар у глябальным сэнсе не сапсуе.

Зараз я працую над поўным аналізам усіх правак у "Ладдзьдзі".

І безцэнзурны Караткевіч -- адкрыцьцё для мяне. Спадзяюся, і для вас будзе.

Уладзімер Караткевіч, 1968 год

Фота Сяргея Панізьніка

Тэгі: , ,