it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 09

Ксёндз Юзас Булька зь вёскі Мосар на Глыбоччыне (які стварыў вось гэтую прыгажосьць ) памёр сёньня ў Менску пасьля паўторнай апэрацыі на сэрца.
Славутаму ксяндзу ішоў 85-ы год, аднак памёр ён ня толькі ад старасьці -- ўвесь 2009 год некалькі ашавуркаў зь ліку маіх "калегаў" мэтанакіравана травілі ксяндза ў сваіх публікацыях.
Я веру, што час і лёс дасьць усяму сваю ацэнку. Што душа ксяндза Булькі, які столькі зрабіў для Беларусі, знойдзе спакой у найлепшым куточку Раю.
Ксёндз Булька ёсьць для мяне адзіным прыкладам таго, як асобна ўзяты чалавек можа стварыць у сёньняшняй Беларусі кавалачак сапраўднага Эдэму.
Яго ніхто не заменіць тут.
Шчыра смуткую і запальваю сьвечку ў сьветлую памяць ксяндза Юзаса Булькі.
Ламлю запаленую сьвечку тым, хто наблізіў ягоную сьмерць.

Пахаваньне Юзаса Булькі адбудзецца 11 студзеня ў Мосары. Пачатак імшы аб 11-й гадзіне.

Тэгі: