it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 19

у маім тэлефоне назьбіралася шмат фотак, якія рабіліся, калі пад рукой не было фотаапарата -- таму адразу выбачаюся за якасьць. зрэшты, тут галоўнае -- ня якасьць, а сэнс 🙂

dsc00102.jpg

🙂 у тым годзе нехта ці пажартаваў, ці цалкам сур'ёзна напісаў на тарашкевіцы "сЬмецЬце" на ўсіх кантэйнерах у ваколіцах Нямігі. некаторыя сайты і газэты тут жа радасна адрапартавалі: перамога клясычнага правапісу! і гэта было памылкай, бо апазыцыйныя СМІ пільна вывучаюць ідэёлягі і проста бдзіцяльныя грамадзяне. беспарадак цягнуўся нядоўга -- атрымаўшы інструкцыю, камунальныя службы ўмела ўсталявалі справядлівасьць, прыбраўшы лішнія літары з назвы зялёных скрыняў.
dsc00084.jpg

🙂 так на журфаку рэклямуюць паслугі прынтара ў бібліятэцы. застаецца дадаць, што ў сталовай даюць чай, а падлогу мыюць трапкай.

dsc00101.jpg

🙂 акрамя чая, у сталовай прапануюць пячэньне "штучное" (калі хто ня ведае, у перакладзе зь беларускай "штучны" -- "искусственный")
dsc00104.jpg

🙂 хлебзавод на Старажоўскай таксама беларусізаваўся

dsc00103.jpg

але як пісаць слова "кавярня" -- "кафЭтэрый" ці "кафЕтэрый" -- хлебапекі яшчэ ня вырашылі.
kup.jpg

🙂 на радзіме Янкі Купалы ў Вязынцы нават купацца забараняюць па-беларуску

Тэгі: