it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 30

Артыкул Яўгена Валошына, надрукаваны ў "Звяздзе" ад 31 сьнежня

Карэспандэнты "Звязды" Яўген ВАЛОШЫН i Глеб ЛАБАДЗЕНКА атрымалi заданне выбiцца ў беларускiя артысты. За некалькi месяцаў яны з дапамогай прафесiйных музыкаў запiсалi песню ў найлепшай якасцi i знялi клiп на беларускiм тэлебачаннi. Пасля Новага года ўсё гэта пойдзе ў эфiр. Гэты артыкул можа стаць практычным дапаможнiкам для тых, хто таксама марыць зрабiцца артыстам беларускай сцэны.

Дыджэi з нашых радыёстанцый дагэтуль лаяцца: з песнямi некаторых нашых артыстаў толькi па кароўнiках з гастролямi ездзiць. У эфiр FM-станцый такое ставiць сорамна, музыка гучыць, як заезджаная пласцiнка з бабулiнага грамафона. Такое вы, напэўна, чулi шмат ад каго. Хоць мне некаторыя спявачкi вельмi падабаюцца. Напрыклад, Ганна Шаркунова. Асаблiва як апране спаднiцу i напамадзiць вусны. Таму з рознымi дыджэямi я не згодны. Паспрабавалi б самi стварыць мегахiт, каб паненкi на дыскатэках скакалi, не шкадуючы сiлаў.

— Валошын! Трэба ратаваць шоу-бiзнэс! Час iдзе, а новых саладухаў не з'яўляецца! — палымяна вяшчаў карэспандэнт Лабадзенка, пастукваючы далоней па гарачым iтальянскiм пяску. — Я напiшу верш, ты — музыку, i праспяваеш. У цябе голас больш звонкi.

Назаўтра была складзена кампазiцыя пра шчымлiвае каханне, якую першым паслухаў наш курортны сябар нiгерыец Прынц Iма.

— Зэт iз грэйт! — прамовiў Iма пасля праслухоўвання песнi i працягнуў па-англiйску: — Не спыняйцеся, вас чакае поспех. Гэта я вам кажу! Калi б быў ваш канцэрт, я б ведаеце куды купiў бiлет? Не на балкон, не на бельэтаж, а на самы першы рад!
— прамовiў Iма пасля праслухоўвання песнi i працягнуў па-англiйску: — Не спыняйцеся, вас чакае поспех. Гэта я вам кажу! Калi б быў ваш канцэрт, я б ведаеце куды купiў бiлет? Не на балкон, не на бельэтаж, а на самы першы рад!

Прынц Iма — шырокай душы чалавек, вегетарыянец, нават камара забiць баiцца. Такi грамадзянiн благога не параiць. У Беларусь мы вярталiся шоу-бiзнэсменамi-пачаткоўцамi.

"Гэта ўзровень! Пугачова ў параўнаннi з табой — нiшто!"

Калi Iму нашы песнi ляглi на душу, то цi ацэняць iх звычайныя беларусы? I перш-наперш я праспяваў пад гiтару новаспечаныя хiты мужыкам у сваiм гаражным кааператыве. Якраз ладзiлася карпаратыўная вечарына — адзначалi Дзень народзiнаў аднаго аўтамеханiка.

— Ого! — вынес вердыкт старшыня гаражнага кааператыва дзядзька Слава. — Гэта ёсць мастацтва, трасца мне ў бок! Гэта, Жэка, узровень! Я б Пугачову да цябе нават на падпеўкi не пусцiў.
— вынес вердыкт старшыня гаражнага кааператыва дзядзька Слава. — Гэта ёсць мастацтва, трасца мне ў бок! Гэта, Жэка, узровень! Я б Пугачову да цябе нават на падпеўкi не пусцiў.

— Толькi менш рэпаў рабi, больш спявай, зацягнута, пранiкнёна, каб душа разгарнулася, а потым загарнулася, — раiў яшчэ адзiн музычны крытык з гаража Мiхалыч. — У цябе вялiкая будучыня.

Але цi ёсць сэнс сунуцца на вялiкую сцэну без свайго ўласнага гурта?

— Вядома, не! — навучаў карэспандэнт Лабадзенка. — Трэба, каб барабаны былi, некалькi гiтар, труба, а лепш пiянiна. I тады Дарафееву з гуртом "Топлес" дакладна перагонiм.
— навучаў карэспандэнт Лабадзенка. — Трэба, каб барабаны былi, некалькi гiтар, труба, а лепш пiянiна. I тады Дарафееву з гуртом "Топлес" дакладна перагонiм.

Шукаць музыкаў мы выправiлiся ў Лiцэй БДУ. Яго я калiсьцi скончыў i ведаў, што менавiта тут працуе аўтарытэтны гiтарыст Андрэй Яраслававiч Маркуц — першы беларускi кампазiтар, якi запiсаў альбом свайго рок-гурта з сiмфанiчным аркестрам. Да таго ж мы ведалi, што Андрэй Маркуц прадае свае песнi за мяжу, часта iграе як сесiйны музыка, служыў у савецкiм войску. Бiяграфiя — хоць гiмны складай. Карацей, калi рабiць мегапраект, то толькi з такiм вопытным чалавекам. Яго i прызначылi начальнiкам па музычнай частцы. Андрэй Маркуц у сваю чаргу прыцягнуў у новы гурт яшчэ двух цудоўных музыкаў — акардэанiста Максiма Квяткоўскага i вельмi роўнага бубнача Iвана Махновiча. Карацей, такiя музыкi, што нават братам Калдунам не снiлiся.

Назваць гурт карэспандэнт Лабадзенка прапанаваў па-замежнаму — HandmadE, што ў лiтаратурным перакладзе на беларускую — "эксклюзiў". Каб любы Саша Нема ведаў, што мы не "два прытопы, тры прыхлопы" прыйшлi паказваць, а цэлае мастацтва.

Рэпецiравалi каля месяца, i вось прыйшоў час выступаў. Але як пра сябе заявiць на шырокую аўдыторыю?

"Вы далi газу!
Але ганарару
не атрымаеце"

Найперш папрасiлi сяброў з музычнага сайта "Тузiн гiтоў" (music.fromby.net) надрукаваць пра нас артыкул, у якiм размясцiлi свае фотаздымкi, запiсы з рэпетыцыяў. Праз сайт на нас пачалi выходзiць арганiзатары канцэртаў. Вось вам i iнтэрнэт!

Першыя канцэртныя прапановы прыйшлi з суседняй Лiтвы. Дарогу i пражыванне нам злёту ўзялiся кампенсаваць. Што ж, для першага разу дастаткова. На наш дэбютны канцэрт, якi адбыўся ў вiленскiм клубе Pogo, набiлася некалькi соцень чалавек. Клуб быў маленькi i ўтульны, таму не тое што яблыку—мандарыну не было дзе ўпасцi. Палова аўдыторыi — гэта беларускiя студэнты, якiя навучаюцца ў Лiтве i прыйшлi на канцэрт з-за тугi па Бацькаўшчыне.

Больш за ўсё публiцы спадабалiся песнi пра каханне, зоркi i беларускiя зiмы. Высветлiлася, што пад нашу музыку i патанчыць можна. Таму да другога канцэрта, якi адбыўся ў вiленскiм клубе Artistiko яшчэ праз адзiн месяц, я асабiста напiсаў некалькi танцавальных кампазiцый. Адна з iх — "Энербi". Хто не ведае, гэта такi модны танец. У песнi апавядаецца пра мiлiцыянера, якi пайшоў на дыскатэку, падпiў i стаў чапiцца да бялявых паненак.

— Ачу! — дзякавалi арганiзатары канцэрта. — Вы далi газу! Але ганарару не атрымаеце. Замест гэтага прапаноўваем вам запiсаць песнi на нашай студыi...
— дзякавалi арганiзатары канцэрта. — Вы далi газу! Але ганарару не атрымаеце. Замест гэтага прапаноўваем вам запiсаць песнi на нашай студыi...

Прапанова была прынятая, студыйных запiсаў у нас на той момант не было.

Пасля гурт HandmadE атрымаў яшчэ некалькi канцэртных прапаноў. У канцы зiмы едзем выступаць у Маскву. Яшчэ адна сябровачка занесла рэпетыцыйныя запiсы варшаўскаму арганiзатару канцэртаў — i туды нас запрасiлi выступiць на адзiн з лютаўскiх фестываляў.

Было выступленне i ў Беларусi, на адной з карпаратыўных вечарын у клубе "Панарама". Знаёмыя спартсмены адзначалi ў снежнi Дзень народзiнаў свайго клуба "Патрыёт" i запрасiлi нас выступiць як самы патрыятычны малады гурт.

I ўсё ж на Бацькаўшчыне нас больш нiкуды не клiкалi. Хоць я напiсаў новыя хiты — "Беларусь — гэта рай!" i "Наркотыкi — гэта зло!" Нават яны не паўплывалi на рост папулярнасцi. Што тут сказаць? Цi то канцэртнае жыццё ў нас, як у першабытнай пячоры, цi то за кожным кустом сядзiць нядобразычлiвец, якi не пускае на сцэну нас — iдэйна правiльны гурт. Зразумелi мы i яшчэ адну iстотную праблему: без якасных запiсаў дарога ў шоу-бiзнэс закрытая.

Як запiсаць песню, каб гучала
па-еўрапейску?

Запiсаўшы скопам некалькi кампазiцый на лiтоўскай студыi, мы зразумелi, што дзеля такой важнай справы часам мала i аднаго месяца.

— Тут ты няшчыра праспяваў, тут прахрыпеў, а тут не патрапiў у ноту, — крытыкаваў карэспандэнт Лабадзенка. — Што сказаў бы Аляксей Хлястоў? А трэба, каб кожны сабе нашу музыку замест будзiльнiка паставiў. Каб i мая бабуля гэта слухала, парнаграфiяй не называла. Каб суседка Валечка ў плэер запампавала, задавальненне атрымлiвала, у метро станцыi блытала.
— крытыкаваў карэспандэнт Лабадзенка. — Што сказаў бы Аляксей Хлястоў? А трэба, каб кожны сабе нашу музыку замест будзiльнiка паставiў. Каб i мая бабуля гэта слухала, парнаграфiяй не называла. Каб суседка Валечка ў плэер запампавала, задавальненне атрымлiвала, у метро станцыi блытала.

Павыцiраўшы горкiя мужчынскiя слёзы пасля такiх слоў, мы ўсiм гуртом выправiлiся ў аўтарытэтную музычную студыю. Гадзiна запiсу там каштуе 45000 беларускiх рублёў. Якасць — еўрапейская. Песню "Вулiца-дым" паклалi на гук за тры днi.

Наступны этап — скампанаваць усе запiсаныя iнструменты ў адно цэлае. Працэс называецца звядзеннем. Нiводзiн з варыянтаў беларускiх майстроў нам не падышоў, усё выходзiла неяк няўцямна, непразрыста. Знаёмы беларускi басiст Косцiк з гурта IQ48 параiў нам гукарэжысёра з Польшчы. А гэта маэстра Сяргей Лабандзiеўскi па мянушцы Шлёма.

— Раней Шлёма жыў у Мiнску, беларускамоўным робiць знiжкi, — рэкламаваў басiст Косцiк гукарэжысёра. — Вельмi творчы чалавек, багемны, спiць да дванаццацi гадзiн дня. А ведалi б вы, як выконвае працу! Майкл Джэксан — i той пазайздросцiў бы, зямля яму пухам!
— рэкламаваў басiст Косцiк гукарэжысёра. — Вельмi творчы чалавек, багемны, спiць да дванаццацi гадзiн дня. А ведалi б вы, як выконвае працу! Майкл Джэксан — i той пазайздросцiў бы, зямля яму пухам!

Запiсы перадалi Шлёме цягнiком, i праз месяц песня была гатовая.

Як зняць нармальны клiп за малыя
грошы?

Студыйны запiс — гэта добра, але, як разумееце, без клiпа ў сучасным шоу-бiзнэсе будзеш смактаць лапу. Маладзёны гадзiнамi прырастаюць да тэлевiзараў, глядзяць музычныя каналы i забываюцца пра ўсё на свеце. Чым, як не клiпам iх замбiраваць?

— На тэлеканале "Лад" у мяне ёсць знаёмы, Толiк Вечар, наш вядомы клiпмейкер, трэба яму патэлефанаваць, — выказаў iдэю Андрэй Маркуц.
— выказаў iдэю Андрэй Маркуц.

Ужо праз два тыднi пасля тэлефанавання клiп-брыгада з праграмы "Прасоўванне" вывезла нас на сталiчную вулiцу Кастрычнiцкую, дзе ў свой час здымалi расiйскi фiльм "Стылягi". Узялi ў арэнду рэтрамабiль — Газ 1967 года выпуску. На iм мы i каталiся па вулiцы Кастрычнiцкай большую частку клiпа.

— А яшчэ мы будзем выкарыстоўваць недзiцячыя спецэфекты, — паабяцала вядучая праграмы Аксана Вечар. — Здымем горад i павялiчым хуткасць у 2000 разоў. На гэты фон выражам вас.
— паабяцала вядучая праграмы Аксана Вечар. — Здымем горад i павялiчым хуткасць у 2000 разоў. На гэты фон выражам вас.

Карацей, атрымаўся поўны Галiвуд, Мадонна заплача. Клiп знялi за тры гадзiны, зманцiравалi за некалькi дзён.

— Хоць спецэфекты гэтыя выглядаюць несучасна, але для першага клiпа падыдзе, — ацанiў карэспандэнт Лабадзенка. — Я тут з дзяўчаткамi пазнаёмiўся ў Акадэмii мастацтваў, яны таксама гатовыя зняць нам клiп. Iм усё адно трэба дыпломныя работы выконваць. Але гэта справа ўжо наступнага года.
— ацанiў карэспандэнт Лабадзенка. — Я тут з дзяўчаткамi пазнаёмiўся ў Акадэмii мастацтваў, яны таксама гатовыя зняць нам клiп. Iм усё адно трэба дыпломныя работы выконваць. Але гэта справа ўжо наступнага года.

Прэзентацыя нашага першага клiпа "Вулiца-дым" адбылася ў канцы лiстапада на "Ладзе" ва ўзгаданай перадачы "Прасоўванне". Як высветлiлася, паглядзелi прэзентацыю нават у вёсцы Ямпаль Рэчыцкага раёна, дзе жыве мая бабуля. Значыць, механiзмы шоу-бiзнэсу пачалi спрацоўваць.

— Думала — будзе горш, — ацэньвала клiп свецкая львiца Люся Лушчык, праглядаючы яго на ноўтбуку. — Нясiце яго на музычны канал, калi што, я дапамагу. Сюжэт, трэба сказаць, просты, але колеркарэкцыя зроблена нармальна.
— ацэньвала клiп свецкая львiца Люся Лушчык, праглядаючы яго на ноўтбуку. — Нясiце яго на музычны канал, калi што, я дапамагу. Сюжэт, трэба сказаць, просты, але колеркарэкцыя зроблена нармальна.

Такiм чынам, уваходзiны ў беларускi шоу-бiзнэс атрымалiся. А наступны год дэсант "Звязды" пачне са штурму радыёстанцый i тэлеканалаў. Беражыцеся, Iскуi Абалян i Палiна Смолава!

pdf-вэрсыю артыкула можна паглядзець ТУТ

Тэгі: