it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 23

+P222022+1

Касьцёл у Вялікай Бераставіцы (Гарадзенская вобласьць) збудаваны ці то ў 1620 годзе, ці то ў 1741. Мне асабіста заўжды хочацца думаць пра больш старую дату. Шчыра не разумею, як ў такім пытаньні можна разьбягацца ў 120 гадоў -- няўжо дакумэнты настолькі недакладныя, што незразумела, ці той гэта касьцёл, ці не?.. У любым разе, касьцёл проста шыкоўны -- ягоны памер цяжка перадаць здымкам, нават прыстаўляючы што-небудзь для маштабу. На мясцовасьці ён выглядае сапраўднай гарой. Між іншым, мясцовыя ўлады, ня маючы грошай на аднаўленьне, хаця б заклалі ўваходы цэглай. Аднак патрапіць у сярэдзіну можна. І разгледзець там захаваную дагэтуль тынкоўку (храм стаіць бяз даху), пад якой праглядаюцца малюнкі. За савецкім часам ў храме, выглядае, была нейкая ўстанова, мо які склад, бо на сьценах засталіся дурнавата-наіўныя савецкія лёзунгі.

Час лядовых палацаў, я веру, міне. Аднойчы, сябры, мы адновім нашыя храмы.

+P2220175

+P2220169

Хто мне патлумачыць навукова, чаму на гэтым дрэве ў сярэдзіне храма кара патрэскалася крыжыкамі? Гэта парода такая ці што?

+P2220183

+P2220186

+P2220193

+P2220196

+P2220220

+P2220227

Тэгі: