it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 13

свастыка

гэты прыкол распавялі мне самі гарадзенцы -- на ўзроўні гарадзкога міфу.

збудаваў архітэктар домік, а вокны ў пад'езьдзе вырашыў зрабіць цікавым такім чынам -- розных памераў, у пэўным парадку.

прыехала камісыя правяраць. ажно нехта і кажа раптам: людцы, а тут жа свастыка!
прыгледзеліся -- а вокны і сапраўды маюць такую форму. загадалі ў кожнай "свастыцы" па адным "пялёстку" закласьці цэглай, архітэктару далі па галаве. а ці наўмысна ён тое зрабіў, ці так атрымалася -- ніхто і ня скажа ўжо...
такі во гарадзкі міф.

знайсьці дамочак нескладана -- калі стаць тварам да Фарнага касьцёлу -- і прайсьці ўздоўж плота турмы (былых калегіюмаў езуітаў) -- то цераз дарогу ў двары.

а якія гарадзкія міфы ведаеце вы?

Тэгі: , ,