it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 12

вільня1

знайшоў такую фотку зь вільні -- і захацелася паказаць яе ўсім нашым чыноўнікам і "рэстаўратарам", якія ўздыхаюць, паціскаюць плячыма і кажуць: "нічаво зьдзелаць нільзя, аварыйнае састаянія..."

у літве ўжо прыйшлі да разуменьня, што кожная старая цаглінка -- гэта цаглінка іх гісторыі. і бяз кожнай гэтай цаглінкі яны будуць бяднейшыя, ім будзе складана даказаць сваю існасьць у дні ўчорашнім і права быць у дні заўтрашнім.
але што ты дакажаш шклоўска-магілёўскай шляхце, якая пускае сьлюні пры выглядзе стобаксавай купюры...
крыўдна адное: пасьля можна будзе зьмяніць усё -- сістэму ўлады, эканомікі, адносіны з эўропай, шыльды на дамах. але разбуранага дома ўжо ня вернеш.
у будзе наш горад-герой славіцца пісюном на плошчы перамогі, маўзалеем у цэнтры і небаскробамі мінск-сіці.
бібліятэка да таго часу рухне. і я ня буду плакаць -- бо рухне напамін пра нашае не зусім такое сёньня. хачу толькі, каб у той момант там не апынулася добрых людзей.

вільня2

Тэгі: