it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 12

горад сьніць,
што ў кожным вакне, --
як у маім –
агні
што кожны жлоб
адшкадуе пятак
на гірлянду
і панэльныя
бамбасховішчы
са свае вышыні
будуць шаптаць адно аднаму:
Каляды!..

і выбачацца: маўляў,
пацярпі пару дзён
і дзіўныя людзі
здымуць зь дзявярэй
амэлу
а ўжо ў панядзелак
Каляды занурацца ў сон
і цуду палова
можа ня стацца
цэлым

так што, дружа,
ня шчоўкай дзюбай
альбо
будзеш чакаць наступнага
сьнежня й сьнегу
у гэтым горадзе
гэтай ноччу
арго –
зорку ўбачыць
і сьледам за ёй
паехаць

і пакідаць на
рэшце
бібліятэку й праспэкт
аэрапорт
і трасы
корчмы й аўстэрыі
каб дзесьці ў лесе
выдыхнуць ёй:
"рэспэкт!.."
і падумаць сабе:
не падманулі старыя

kaliady

Тэгі: