it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 11

001

я даўно ўпэўніўся: у Рэспубліцы Беларусь няма законаў, няма Канстытуцыі, няма судоў і праваахоўных органах. усё адбываецца тут выключна па панятках. пасьля забароны Міністэрства культуры пра знос дома па вуліцы Рэвалюцыйнай 24а, "Мінская спадчына" плюе на Міністэрства -- і руйнуе палову дома. і абсалютна спакойная: ніхто ні за што не адкажа. бо упраўленьне па ахове помнікаў пасьля выпіша дазвол заднім чыслом, пракуратура спусьціць на тармазах, а Міністэрства ня пікне -- бо гэта ж інвэстары ўсё-такі так хочуць.
яшчэ пару гадоў -- і ў Менску са старых будынкаў застануцца толькі цэрквы і касьцёлы. усё астатняе будзе прызнанае аварыйным і адбудаванае ў муляжах. і мы нічога не паробім. бо ёсьць закон аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. і ёсьць цэлае ўпраўленьне, закліканае сачыць за выкананьнем гэтага закону.
аднак грошы і паняткі пераважаюць.

002

жых

Міхаіл Жых, галоўны інжынэр "Менскай спадчыны", які даў загад на супрацьзаконнае руйнаваньне дому. за апошнія гады менавіта "Менская спадчына" зьнішчыла ў Менску добры тузін гістарычных дамкоў. здагадайцеся з трох разоў, ці быў хто калі пакараны

Тэгі: