it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 06

Знайшоў на "Еўрарадыё"

Дэлегацыя Прыволжскай федэральнай акругі Расіі наведала Беларусь з нагоды 10-х угодкаў стварэння "Саюзнай дзяржавы". Яна складалася з чыноўнікаў і кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў.

Як паведамляе агенцтва "Башинформ" са спасылкай на міністра будаўніцтва, архітэктуры і транспарту Рэспублікі Башкортастан Равіля Ібатуліна, дэлегацыя наведала буйныя прадпрыемствы беларускай сталіцы, Нацыянальную бібліятэку, сустрэлася з кіраўніком краіны.

Але самае цікавае паведамляецца далей: "Сябры дэлегацыі сустрэліся таксама з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Сяргеем Фядорскім і абмеркавалі з ім супрацоўніцтва ў галіне навукі, тэхнікі, нанатэхналогій". Больш таго, "Фядорскі" падпісаў дамовы аб супрацоўніцтве Беларусі з Мардовіяй, Удмурціяй і Арэнбургскай вобласцю.

Зразумела, што башкорстастанскі міністр ці агенцтва "Башинформ" так перакруцілі прозвішча беларускага прэм'ера Сяргея Сідорскага.