|
Сне
03
|

Да нядзелі гасьцюю тут, штодня працуем з пані Эльжбетай, разьбіраем фоткі, запісваю яе ўспаміны.
Учора да самага вечара дапамагаў пані Эльжбеце перакладаць кнігу Орды зь беларускай на польскую. Князёўна атрымала шыкоўны фаліянт у падарунак ад шаноўнага спадара міністра Паўла Латушкі. Аднак подпісы да малюнкаў выкананыя толькі па-беларуску, што стала праблемай...
Кожная сустрэча з пані Эльжбетай -- маленькая сэнсацыя для мяне...
Вось і ўчора -- сасканаваў тры арыгінальныя малюнкі Леона Радзівіла. Адзін зь іх выкананы на адвароце... мэню Нясьвіскага замка! Штовечара князь Албрэхт пасьля вячыры браў са стала такую картку і пісаў кухару мэню на заўтра.
Перагарнулі малюнак -- а там залаты ціснёны герб Радзівілаў...
Такімі драбінкамі ў маёй галаве папаўняецца жывая гісторыя гэтага слаўнага роду...













снежня 3, 2009 at 19:45
а хто на малюнку?
снежня 20, 2009 at 15:59
Глеб, я ўсё разумею… але навошта ЧАТЫРЫ капірайты????