it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 20

nagbom4

Яшчэ адным бясцэнным экзэмплярам папоўнілася мая калекцыя рарытэтаў. Мой старэйшы сябар і калега Юрась Бушлякоў прэзэнтаваў мне такую вось кніжачку Рыгора Барадуліна 1963 году выданьня.

Спадар Юрась набыў гэтую кніжачку некалі ў букіністычнай краме, але, ведаючы маю любоў і пашану да Дзядзькі Рыгора, саступіў рарытэт мне. За што я бязьмежна спадару Юрасю ўдзячны!

Гэта адная зь першых кніг Рыгора Барадуліна. Тым ня меньш, ужо там былі зьмешчаны некаторыя вершы, якія сталі клясычнымі: "Слаўлю чысты абрус", "Куліна", "Сафійка", "Я -- сын зямлі..."...

Рыгор Барадулін -- нямногі з нашых паэтаў, якія паўсталі ў савецкі час, але якім і цяпер ня сорамна за першыя кніжкі.

nagbom1

nagbom2

nagbom3

nagbom5

Тэгі: ,