it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 04

Гурт, некалі вядомы як Jab Club, перажыў рэбрэндынг – і цяпер называецца HandmadE. Ад старога гурта застаўся саліст Яўген Валошын з музыкай, а таксама нашыя зь ім сумесныя песьні. Зьмянілася нават іхняя аранжыроўка.
Што ў гурце новага – якасьць. У многім дзякуючы новым удзельнікам – Андрэю Маркуцу (удзельнік колішняга гурта “Нэо”) і віртуёзнаму акардэяністу Максу Квяткоўскаму. Цяпер ідзе праца над запісамі песень.
Паралельна гурт прымае запрашэньні на канцэрты і карпаратыўчыкі 😉
Гэтае відэа – зьнятая карцінка аднае песьні ў часе канцэрту на філфаку БДУ.

Тэгі: , ,