it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 03

doc1_091103

Гэты дакумэнт апублікавала сёньня інфармацыйная кампанія "БелаПАН". У ягонай праўдзівасьці сумніваў няма -- усе прозьвішчы рэальныя, ды і "БелаПАН" занадта сур'ёзная кантора, каб займацца лухтой.

Сэнс дакумэнту такі: людзі, якія памерлі нібыта "ад пнеўманіі" насамрэч памерлі ад сьвінога грыпу (а пнеўманія -- проста праява, ускладненьне, якое прывяло да сьмерці).

Выглядае, што сытуацыя тая ж, што і з Чарнобылем: замест таго, каб адразу прызнацца і папярэдзіць, робяць выгляд, што ўсё добра.

Зьвяртаю вашую ўвагу, што ўверсе дакумэнта пазначаны прозьвішчы адказных людзей, якія нясуць асабістую віну за ўтойваньне праўды ад насельніцтва: Качан, Пучкоў, Германовіч.

Больш за тое, галоўная санітарная ўрачыха Качан учора хлусіла ў "Выбары", што ад сьвінячага грыпу ніхто не памёр, а калі памрэ -- маўляў, хаваць ня будзем. Дата на дакумэнце стаіць -- 28 кастрычніка (мінулая субота). Значыцца, максымум у панядзелак яна ўжо пра гэта ведала.

899998

Валянціна Качан

Людзі, ня верце чыноўнікам, якія нас супакойваюць! Гэта не дарэмная паніка -- гэта рэальная небясьпека!

doc2_091103