|
Кас
29
|

на здымку — магіла бабулі Ўладзімера Караткевіча на рагачоўскіх могілках.
не разважаючы доўга, чаму магіла апынулася ў такім стане і хто вінаваты, прапаную вырабіць сваімі сіламі дошку ці новы помнік. інакш зьнікне магіла.
прымаюцца прапановы і парады, якую канкрэтна дошку ці помнік можна вырабіць.
асабіста я бачу (як мінімум) драўляную дошку з надпісам, пакрытую лакам, каб не аблезла. мяркую, што ўсталяваць дошку можна на слуп побач з магілай.
калі нехта дапаможа вырабіць жалезную/бляшаную табліцу — прымацуем да рэштаў намагільля.
а сама лепей, канешне, паставіць новы помнік на гэтую старую аснову. калі такая ідэя будзе падтрыманая — давайце зьбярэм грошы і зробім. каб ужо надоўга было. бо дошкі-шыльды павырываюць…
ня будзем чакаць, пакуль нехта прыйдзе і зробіць гэта нам.
Уладзімер Караткевіч — апостал і анёл нашай нацыі. і такая магіла ягонай бабулі — сорам для кожнага беларуса.
One Ping to “давайце адновім помнік на магіле бабулі Ўладзімера Караткевіча”
12 каментароў to “давайце адновім помнік на магіле бабулі Ўладзімера Караткевіча”
-
1. Julia Says:
кастрычнiка 29, 2009 at 23:37я магу падтрымаць нейкай сумай грошай. у прынцыпу, калі пацікавіцца, можа быць нехта з знаёмых можа дапамагчы вырабіць бляшаную таблічку. але ж помнік, канешне, лепей захоўваецца. толькі, здаецца, і каштуе ён ня мала. то бок калі знойдзецца вялікая колькасьць людзей згодных дапамагчы, можна і помнік.
-
2. Алесь Says:
кастрычнiка 29, 2009 at 23:43на жаль, фінансавымі сродкамі дапамагчы не магу, але калі патрэбна дапамога ва ўсталёўваньні помніка, буду рады ўдзелу.
-
3. vedmo4ka Says:
кастрычнiка 30, 2009 at 08:27надо узнать конкретные цифры: сколько стоит доска, сколько новый памятник. Возможно, лучше его заказывать в бюро ритуальных услуг Рогачева, чтобы не тратиться на перевозки. если памятник, то какой? с какой надписью.”Тут пахавана бабуля У. Караткевича”?
Надо, чтобы местное население тоже обязательно приняло в этом участие. Есть прописная истина: если сами вкладывают, подумают, прежде, чем разрушат.
У меня есть знакомый, который, возможно согласился бы сделать надгробие подешевле, но тащить его, простите, через всю Беларусь выйдет затратно. Жаль, что я живу не в Рогачеве))))))))) -
4. Сяргей Says:
кастрычнiка 30, 2009 at 08:44Гатовы падтрымаць грашыма, а з 11 па 16 лістапада буду свабодны і на легкавым аўтамабіле. Кантакты тэлефон скіну на мыла.
-
5. Іда Грэзь Says:
кастрычнiка 30, 2009 at 13:38а есть у Короткевича стихотворения с посвящением своей бабушке? если есть – то это было бы, имхо, неплохой эпитафией
-
6. Nika Says:
кастрычнiка 30, 2009 at 13:41Лічу, што трэба ставіць помнік, бо дошкі/табліцы гэта толькі часовая мера, праз 10-15 гадоў трэба будзе зноў мяняць. Магу дапамагчы нейкай грашовай сумай.
-
7. labadzenka Says:
кастрычнiка 30, 2009 at 13:50усе, хто гатовы дапамагчы грашыма, пішыце на мыла labadzenka@gmail.com
таксама ёсьць ICQ: 431-580-025 і skype: labadzenka
пажадана пазначыць памер ахвяраваньня — для арыентацыі.
вырабім недарагі помнік (каб не вылучаўся на тле астатніх, бо паб’юць) і якую-небудзь агароджу. людзі ўжо адгукаюцца -
8. vedmo4ka Says:
кастрычнiка 30, 2009 at 17:55глеб, составь сначала смету)))))))))))) прикинь, во сколько все это обойдется. блин, из тебя никакой бухгалтер))))))))))))))))))))))))
-
9. labadzenka Says:
кастрычнiка 30, 2009 at 18:15Ізя, яна будзе вучыць нас камерцыі?!
-
10. vedmo4ka Says:
кастрычнiка 30, 2009 at 18:40))))))))
-
11. sai Says:
кастрычнiка 30, 2009 at 22:00Куды пералічыць грошы? Ёсць WebMoney, PayPal.
-
12. labadzenka Says:
кастрычнiка 30, 2009 at 22:30Кашалькі вэбмані:
Z334124769040
B180183302048











лiстапада 3, 2009 at 23:11
[...] часам, сябры, нашая з вамі справа — паставіць помнік на магіле бабулі Уладзіміра Караткевіча. Літаральна днямі я [...]