|
Кас
26
|
Захапляюся Іванам Кірчуком (гурт “Троіца”), лічу яго адначасова і волатам, і добрым чараўніком. Рабіў з ім інтэрвію, бываў на многіх канцэртах “Троіцы”, і будзе наступны — пайду зноў. Няхай ён перапявае народныя песьні неакадэмічна, дадаючы туды значна свайго — мне гэта падабаецца. Многія гарадзкія людзі пачулі беларускія народныя сьпевы менавіта ў выкананьні Кірчука. Пачулі — і закахаліся.
Мне пашчасьціла пабываць на рэпетыцыі “Троіцы”, выкладаю эксклюзыўнае відэа (3,3 мБ).
Калі спадабаецца — ёсьць яшчэ!..
Дарэчы, бліжэйшы канцэрт “Троіцы” — 15 лістапада, КЗ “Мінск”!
Для тых, хто ня можа праглядзець відэа (трафік, плэера няма і гд) — некалькі фотачак.
















кастрычнiка 26, 2009 at 10:30
Актуальна!
Толькi напрыканцы знайшоў “Вы шумiце бярозы..”. “Ручнiкоў” ужо няма. Добра было б, каб ў масавiкоў была такая музыка для культурных трэбаў беларусаў. На вяселлях цэнзуры няма
Гуляў у мiнулую нядзелю на вяселлi. Там тамада тамадзеў толькi расейскiм рэпертуарам. На маю просьбу выканаць што-небудзь беларускае, з Песняроў ён паставiў “Волагду”