it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 13

stalin

У Маскве адбылося тое, што немагчыма пакуль у Менску. Суд адмовіў унуку сталіна яўгену джугашвілі ў ягонай позве да "Новай газэты" аб абароне годнасці.

Унук найвялікшага злачынцы ХХ стагодзьдзя патрабаваў 10 мільёнаў рублёў за газэтны артыкул "Вінаватым прызначаны Берыя", дзе газэта піша, што сталін аддаваў загады растрэльваць людзей, а адказнасьць пасьля легла на іншага ката -- Берыю. Таксама ўнука падонка закранула фраза "Сталин и чекисты повязаны большой кровью, тягчайшими преступлениями, прежде всего против собственного народа".

У судзе, дарэчы, "Новая газэта" апэлявала да Катынскай трагедыі.

Я не вялікі прыхільнік цкаваць дзяцей і ўнукаў савецкіх катаў. Дастаткова назваць імёны, чым у Беларусі займаецца цяпер, дзякуй яму, Леанід Маракоў. Але калі ўнук падонка не прызнае, што ягоны дзед быў пачварай і жывёлай, нічым ён ня лепшы.

Я чытаў навіну -- і з агідай думаў пра вырадкаў, што ствараюць на маёй Радзіме "лініі сталіна". І пра састарэлых вар'ятаў, што распачалі ўчора збор грошай на ўсталяваньне помніка вусатай пачвары.
Шчыра веру, што ўсе прыхільнікі палача перапісваюцца цяпер апошні раз.