it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 12

Маршрут вельмі цікавы, мы з Валошыным ужо запісаліся!

Антон Астаповіч і Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашаюць ў сяброўскае падарожжа ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” 01 лістапада 2009 г. па маршруце:

1. Лепель – касцёл Святога Казіміра сяр. 19 ст. – класіцызм, забудова цэнтру горада сяр. 19 – пач. 20 стст., Лепельскае возера.
2. Губін – касцёл Святога Антонія 1714 г., стыль – барока
3. Ула – касцёл св. Духа 1853 г. – класіцызм, царква Троіцкая 1896 г., замчышча 16 ст.
4. Бачэйкава – сядзібна-паркавы комплекс Цеханавецкіх 2-й пал. 18 ст.
5. Двор Нізгалава – сядзібна-паркавы комплекс 2-й пал. 19 ст.
6. Арэхаўна – сядзібна-паркавы комплекс сяр. 19 ст., царква Святой Параскевы Пятніцы 1884 г.
7. Ушачы – касцёл Св. Лаўрэна 1913 г., фрагменты гістарычнай забудовы.
8. Селішча – касцёл і кляштар бернардынцаў у стылю барока 1726 г.

Кантакты: +375 29 111 73 32
+375 17 262 73 43

мае фоткі касьцёлу ў Селішчы можна паглядзець ТУТ

Тэгі: