it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 16

marakou.jpg

Леанід Маракоў -- унікальны чалавек. Ня так даўно ён быў пасьпяховым бізнэсоўцам, меў некалькі машын, прападаў у Эміратах. А пасьля даведаўся, як загінуў ягоны дзядзька -- любімы вучань Купалы паэт Валер Маракоў. Яго ў 1937 годзе нечалавеча катавалі, а пасьля расстралялі энкавэдэшныя выблядкі. А пасьля яшчэ паўгады прымалі ў маці передачы ў турму -- блінчыкі, сьпечаныя з пазычанай мукі...

Маракоў кінуў бізнэс, прадаў машыны, каб было за што жыць -- і даў сабе слова даведацца праўду пра дзядзьку, а таксама пра ўсіх 250 тысяч закатаваных сталіным беларусаў. Даў -- і вось ужо 10 год мэтанакіравана выпускае энцыкляпэдыі пра рэпрэсаваных літаратараў, дактароў, сьвятароў, настаўнікаў... Ён вярнуў зь нябыту дзесяткі тысяч імёнаў! У гэтых кнігах апісана, як катавалі лепшых людзей нашай нацыі і, што важна, ХТО катаваў. Няхай іхныя дзеці і ўнукі, якія жывуць сёньня побач з намі, адчуваюць сябе ня так утульна...

Сёньня спадару Леаніду 50. Віншую яго зь юбілеем, кланяюся за ягоную тытанічную працу, зычу моцы і здароўя давесьці яе да канца.

Увечары, а 18-й гадзіне на Варвашэні, 8 адбудзецца сьвяткаваньне юбілею Леаніда Маракова, прэзэнтацыя ўнікальнага сайту-даведніка рэпрэсаваных беларусаў marakou.by, а таксама прэзэнтацыя новай кнігі апавяданьняў «Сшытак забітага кантрабандыста».

Мае артыкулы зь Леанідам Мараковым можна прачытаць http://www.kp.belkp.by/2007/08/16/doc192011/ і http://www.kp.belkp.by/2007/10/30/doc204207/.

Тэгі: