it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 02

нагадай,
пад што мы кансьпіраваліся?
я, здаецца,
пад будынак Ліцэю
а ты – пад ліцэістку
адно ў адным
хаваліся,
шукаючы панацэю
нагадай,
як вынайшлі мэтад
давесьці бацькоў да
вар’яцтва
ты, здаецца, тады
зразумела,
што галоўнае –
не баяцца
нагадай,
як ляжалі ў жыце
за трыста крокаў
ад “лініі сталіна”
прызнайся, ты тады ўжо ведала,
што паедзеш адна ў італію?
і ці гэта цябе ўтрымае,
калі ўсё-ўсё-ўсё
нагадаю?..

Тэгі: