it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 30

+IMG_8332

Ужо пісаў некалі пра касьцёл у Новым Сьвержані (што пад Стоўпцамі), аднак вельмі люблю гэты храм і вяртаюся туды.

Ён збудаваны ў 1588-1600 гадах на фундацыю Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі.

Тут, у Новым Сьвержані, знаходзілася таксама парцалянавая мануфактура Радзівілаў. Тут былі выраблены бюсты для архіва ў Нясьвіскім замку, які цяпер адноўлены. У Сьвержані нарадзіўся і прэзыдэнт Ізраілю Залман Шазар.

У 1818 годзе моцны вецер сарваў дах, была пашкоджаная і вежа. У выніку гэтага вежу зрабілі ніжэйшай -- для бясьпекі. Першасная яе форма невядомая.

У 1935 годзе парафія налічвала 1705 вернікаў.

У 1864 годзе маскалі зачынілі касьцёл. У 1901 ён быў зноў перададзены вернікам.

У 1911-12 гадах тут служыў ксёдз-паэт Андрэй Зязюля.

Неаднойчы касьцёл быў пашкоджаны. У 1706 Новы Сьвержань спалілі швэды. У 1812 тут быў бой расейскага і францускага войскаў. У 1915 вёску акупавалі нямецкія жаўнеры. Пашкодзілі касьцёл і ў часе Другой сусьветнай.

У 1950 камунісцкія выблядкі зрабілі ў храме навозасховішча...

У 1989 сьвятыню аддалі вернікам, яна была адноўленая.

+IMG_8335

Скляпеньні касьцёлу

+IMG_8338

Стары звон (ад 2008 ня служыць, бо быў выраблены новы)

+IMG_8344

Від зь вежы касьцёлу. За дрэвамі -- царква 1590 году, якую добра відаць адсюль увосень і ўзімку.

+IMG_8359

На паддашку

+IMG_8361

Вежа знутры

+IMG_8375

Від з хораў

+IMG_8378

Скляпеньне

+IMG_8392

+IMG_8408

+IMG_8413

Элемэнт касьцёлу, прызначэньне якога невядомае дагэтуль

Тэгі: