it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 22

вярнуўся дамоў. ужо ў Менску, калі ішоў з валізай па сваёй вуліцы, згадаўся вось гэты верш шаноўнага Генадзя Мікалаевіча...

Генадзь Бураўкін
ПЕСЬНЯ АБ РАДЗІМЕ

Я ня ганю землі чужыя,
Хай іх сонца не абміне,
Толькі дзе за морам ні быў я,
Беларусь мая снілася мне...

Гэта ўсё безумоўна ня нова,
А ці трэба, каб новым было?
Поле бацькава, матчына мова,
І над хатай буслова жытло.

Так карцела, сьляза закіпала,
Каб да сэрца хаця бы здалёк
Прыплывалі "Жалейка" Купалы,
Багдановічаў васілёк.

Гэта ўсё безумоўна ня нова,
А ці трэба, каб новым было?
Поле бацькава, матчына мова,
І над хатай буслова жытло.

І якія б шляхі ні схадзіў я,
Кліча полацкая сенажаць.
А калі не сьпяваць аб Радзіме,
ДЫК НАВОШТА НАОГУЛ СЬПЯВАЦЬ?!

Я ня ганю землі чужыя,
Хай іх сонца не абміне,
Толькі дзе за морам ні быў я,
Беларусь мая снілася мне...